Жывая Бібліятэка запрашае на сустрэчу з Іншым у Бярэсці!

20.05.2017 13:00 - 17:00 Тайм-клуб «High Voltage» (вул. Дзяржынскага, 50) Уваход вольны

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца.

Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Бярэсці! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным вопытам.

Але няхай вас не палохаюць гучныя выразы і складаныя метафары, бо працуе гэтая бібліятэка вельмі падобна да звычайнай: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісвайцеся да “кнігі”, якую б хацелі прачытаць, і пачынаеце чытанне.

Калі Вы вырашылі, што ад межаў, пабудаваных часам, трэба пазбаўляцца: чакаем Вас на Жывой Бібліятэцы ў Бярэсці!

Калi: 20 траўня, 13.00 – 17.00

Дзе: Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50

Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая Бібліятэка ўжо ў другі раз праходзіць у межах “Тыдня дасяжнасці”.

“Тыдзень дасяжнасці” – гэта цыкл мерапрыемств, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. V “Тыдзень дасяжнасці” пройдзе ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы.  У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства  – «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» – прапаноўваюць разглядзець Дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі. Больш інфармацыі Вы зможаце знайсці на сайце арганізацыі http://www.disright.org.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

 


Вам можа быць цікава

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ