У суботу, 14 лютага, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць этнавечарына "Зіма з летам строчаецца..."
Стрэчанне - адно з самых вялікіх хрысціянскіх свят, якое адзначаецца як сустрэча старазапаветнай і новазапаветнай традыцый.
Стрэчанне ў народным асяроддзі ўспрымацца як прыродна-касмічнае падзея - сустрэча зімы з летам. Па стане надвор’я на Стрэчанне прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета.
У беларусаў існуе і другая назва свята - Грамніцы. Імаверна, назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) - бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці.
З прыходам хрысціянства, магічна-ахоўную ролю сталі выконваць асвечаныя свечкі, якія захавалі дахрысціянскую назву - Грамніцы.
З Грамніц пачыналі ўжо рыхтавацца да вясны - гаспадары аглядалі, рамантавалі, ладзілі прылады, патрэбныя для вясновага клопату.
А яшчэ казалі: "Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы".
Упрыгожыце елку кветкамі (чаму і навошта - дазнаецеся на імпрэзе), паспяваеце стрэчанскія песні, паводзіце вясновыя карагоды, патанчыце народныя танцы.
А таксама кожны зробіць сваю грамнічную свечку - адзін з наймацнейшых абярэгаў у беларускай народнай традыцыі.
🍳 Па традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы стол збіраюць у складчыну!
Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: любыя смаколікі (і не толькі салодкія) – яешню, пірагі, бліны, варэнікі, бульбу, каўбасу, сыр, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.
💰 Кошт удзелу – 10 рублёў, дзеткам да 6 гадоў уваход вольны.
Абавязкова трэба запісацца - просяць толькі праз сацсеткі, напрыклад, праз інстаграм музея.