«Змагарнае стагоддзе»: творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Лодзі

02.06.2023 18:00 - 20:00 медыятэка «МеМо» (вул. Манюшкі, 5) Бясплатнае

У пятніцу, 2 чэрвеня, на пляцоўцы ТБМ у Лодзі адбудзецца творчая сустрэча з з пісьменнікам і гісторыкам Уладзімірам Арловым, прысвечаная беларускай гісторыі ХІХ ст.



Дата: 2 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: медыятэка «МеМо» (зала Warsztatowa), вул. Манюшкі, 5, Лодзь


Падчас сустрэчы прэзентуюць і новую кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», і новае выданне знакамітай кнігі «Імёны свабоды» з 410 партрэтамі змагароў за свабоду нашай зямлі з часоў Тадэвуша Касцюшкі да нашых дзён.

Вось пра што раскажа спадар Уладзімір:

Беларусы-літвіны ў Вялікай арміі і гвардыі Напалеона. Мары і планы філаматаў і філарэтаў.

Змагарны 1831-ты. Чаму графіню Эмілію Плятэр параўноўваюць з Жаннай д’Арк?

Паўстанне Каліноўскага: адкрыцці апошняга часу. Жанчыны ў вызвольным змаганні.

Беларускія нарадавольцы і царазабойца Ігнат Грынявіцкі.


 Будзе таксама дыскусія і аўтограф-сесія.


Вядоўца — кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień» у Варшаве

26.06.2025 20:00 - 06.07.2025 23:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Будслаўскі фэст

04.07.2025 14:00 - 05.07.2025 14:00 ------------

Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

10.07.2025 13:00 - 13.07.2025 23:00 Паляна Барык (каля вёскі Гарадок на Падляшшы)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ