Зьміцер Вінчэўскі. Птушкі вакол нас: як, дзе і каго назіраць, або ўводзіны ў birdwatch

29.09.2016 19:00 - 19:00 Крама Ц (В.Траецкая, 14) Уваход вольны

Як вядома, птушкі ўпрыгожваюць гарады. Хто яны – гарадзенскія птушкі, і дзе іх шукаць? Што патрэбна для таго, каб іх пабачыць, пачуць, пазнаць? Якіх птушак можна паказаць дзецям у ваколіцах Горадні? На гэтыя і іншыя вашыя пытанні адкажа беларускамоўны спецыяліст:  пра альтэрнатыўны спосаб баўлення часу на прыродзе распавядзе Дзьмітры Вінчэўскі – арнітолаг, бёдвотчар, актывіст Гарадзенскага аддзялення ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і рэдактар сайту “Птушкі штодня” www.birdwatch.by. Сустрэча адбываецца напярэдадні Панеўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі – 2016, якія ў першую суботу і нядзелю кастрычніка пройдуць у 40 краінах нашага кантыненту і да якіх у якасці практычнай часткі сустрэчы можна будзе далучыцца ў Горадні і наваколлі.

Уваход – вольны.

Падрабязнасці ў суполках vk.com , facebook.com і па тэлефоне +375(33) 6232616Андрэй Несцяровіч (этнакрама “Цудоўня”)

 Даведка:
Этнакрама “Цудоўня” (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, прадметы побыту, падарункі і сувеніры.


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ