• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.08.2021 | Каляндар

23-29 жніўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. Чытайце, думайце, рабіце высновы.


23 жніўня

1486 г. нарадзіўся Сігізмунд Герберштэйн

Дыпламат і падарожнік з Аўстрыі стаў вядомы дзякуючы сваім «Запіскам аб Масковіі». Для еўрапейцаў Масковія была невядомым краем, а Герберштэйн апісаў яе палітыку, культуру ды геаграфію. Пры жыцці аўтара «Запіскі» вытрымалі пяць выданняў на розных мовах.

Сігізмунд Герберштэйн.jpg

У кнізе ёсць таксама раздзел «Аб Літве» з апісаннем нашага края. Што ўразіла Герберштэйна? Найперш, бяспраўе сялянаў, якое ён называў рабствам, ды безадказнасць шляхты, адсутнасць грамадзянскіх пачуццяў. Гэтыя тэзы кантрастуюць з класічным уяўленнем пра XVI стагоддзе як ідылічны «залаты век» нашай гісторыі.

Аўтар апісваў эканоміку ВКЛ: з краю экспартуюць мёд, драўніну, збожжа і воск, а імпартуюць — соль, скуру і футра. Насельніцтва Літвы, якая ляжыць ад Чаркасаў да Лівоніі, Герберштэйн называе праваслаўным, але аточаным «іншамоўнымі ды іншавернымі плямёнамі», што можа сведчыць пра рэлікты паганства нават у XVI стагоддзі.

24 жніўня

1654. Бітва пад Шапялевічамі

«Чорны дзень» у вайсковай гісторыі ВКЛ: армія Януша Радзівіла была разбітая ля вёскі Шапялевічы на Магілёўшчыне. Маскоўскае войска ўзначальваў князь Аляксей Трубяцкі. Двума тыднямі раней Радзівіл перамог пад Шкловам, але не разлічыў колькасці маскавітаў, не чакаў хуткага падыходу новых частак.

Бітва пад Шапялевічамі.jpg

Бітва цягнулася два дні. Напачатку Радзівіл зладзіў удалую пераправу, бадзёра атакаваў, але ўжо на наступны дзень літвіны не вытрымалі ўдару маскоўскай конніцы. Абоз, артылерыя, сцягі ды карэта параненага ваяводы былі захопленыя. Самому Янушу ўдалося ўцячы.

Войска ВКЛ фактычна перастала існаваць. Вынікам таксама стала цяжкая аблога і падзенне Смаленска. Толькі ўвосень Радзівіл змог сабраць новае войска, каб працягнуць баявыя дзеянні. Гэта быў толькі першы год вялікай вайны з Масковіяй, якая доўжылася ажно да 1667 года.

25 жніўня

1953. Нарадзіўся Уладзімір Арлоў

Будучы класік нарадзіўся ў Полацку. Скончыў гістфак БДУ, працаваў настаўнікам гісторыі, карэспандэнтам, урэшце, рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Яшчэ ў часы СССР яго цягалі на «прафілактычныя гутаркі» за распаўсюд самвыдату ды «крамольнай літаратуры».

Уладзімір Арлоў.jpg

Дэбютаваў як паэт у 1970-х, але стаў адным з топавых літаратараў дзякуючы гістарычнай прозе ў часы Перабудовы. Мінулае старажытнага Полацка, Вялікага Княства, таямніцы Напалеона і паўстанцаў Каліноўскага — кантэнт, які быў патрэбны беларусам на пачатку 1990-х, калі тамы Пікуля і Загрэбельнага ўрэшце можна было адкласці ўбок.

Паміж "Таямніцамі Полацкай гісторыі"(1994) і "Танцамі на даху«(2017) не толькі часовая, але і сэнсавая прорва. За раскошным выданнем «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі» ў кнігарнях пару год таму стаялі чэргі. Арлоў ніколі не спыняўся на адным жанры ці тэме: праз мінулае будаваў масты ў будучыню, а ў сучаснасці працягваў гутаркі з духамі продкаў.

26 жніўня

1933. «Спрашчэнне беларускага правапісу»

Саўнаркам БССР прыняў пастанову «Пра змены і спрашчэнне беларускага правапісу». Не толькі правапіс, але і само гучанне мовы набліжаліся да нормаў рускай мовы. Не «Менск», а «Мінск», не «сьнег», а «снег» і г.д. Рэформа «удасканальвалася» яшчэ некалькі разоў: у 1939-м ды 1951-м.

Правапіс.jpg

Сапраўды, у 1920-х мова патрабавала ўпарадкавання. Што казаць, калі ў БССР бытаваў кірылічны алфавіт, а ў Заходняй Беларусі папулярызавалася «лацінка». Шмат хто з аўтараў выкарытоўваў словы, якія ведаў з дзяцінства — дыялектызмы — незразумелыя беларусам з іншых рэгіёнаў.

Але пад выглядам давядзення да ладу правапісу, беларуская мова штучна заганялася пад нормы расейскай марфалогіі і вымаўлення. З таго часу пайшоў нефармальны падзел на так званую «наркамаўку» (умоўна савецкі варыянт) ды «тарашкевіцу» (нібы true-варыянт), не пераадолены дагэтуль.

27 жніўня

1906. Нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн

У 1920-х навучаўся ў Нясвіжскай гімназіі, удзельнічаў у скаўцкім руху, пазней арганізаваў гурток ТБШ. Пісаў для заходнебеларускай прэсы, за што меў праблемы з польскай уладай. Увесну 1939-га арыштаваны і вызвалены адно пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939-40-м займаўся Слонімскім краязнаўчым музеем.

Сяргей Новік-Пяюн.jpg

Далейшае жыццё — блуканне па пакутах. У 1943-м арыштаваны СД і адпраўлены ў Калдычаўскі лагер смерці, дзе выжыў цудам: падчас растрэлу ўпаў і прыкінуўся мёртвым. Пасля вайны арыштаваны ўжо савецкімі органамі: асуджаны «за здраду радзіме» і сасланы. Рэабелітаваны і вызвалены ў 1958-м.

Па вызваленні жыў у Слоніме, пісаў вершы, сябар Саюза Пісьменнікаў. Тое, што нельга было надрукаваць у часы СССР, выдаў ужо ў незалежнай Беларусі за год да смерці — зборнік «Вершы з-за кратаў», сваю паэтычную споведзь. Памёр у 1994-м, пахаваны на вясковых могілках у Лявонавічах.

28 жніўня

1936. Нарадзіўся Генадзь Бураўкін

«Пакрысе на расе патухаюць зоркі-сплюшкі...» — пад словы «Калыханкі» Бураўкіна, якую штовечар круцілі на БТ у 1990-я, засынала цэлае пакаленне беларусаў, гадаючы, хто ж такія «сплюшкі». Аўтара ж ведалі на той час не толькі як паэта, але і намесніка міністра культуры ды пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Генадзь Бураўкін.jpg

Генадзь Мікалаевіч, які стаў эталонам беларускага інтэлігента, прайшоў цікавы шлях: партызаніў у часы вайны, працаваў у розных выданнях і на тэлебачанні, абіраўся дэпутатам у ВС БССР, пісаў вершы для дзяцей і дарослых, кінасцэнары, уклаў першую кнігу ўспамінаў пра свайго сябра Васіля Быкава пасля ягонай смерці.

Бураўкін літаральна жыў паэзіяй. Паводле ўспамінаў Някляева, галоўным ягоным жаданнем за два тыдні да смерці было ўбачыць апошні свой паэтычны зборнік «Нагаварыцца з зоркамі». Сябры здзейснілі яго волю, прынеслі — мэтр быў шчаслівы... Памёр 30 траўня 2014 года, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

29 жніўня

1756. Нарадзіўся Ян Снядэцкі

Астраном, педагог, філосаф і матэматык, жыццё якога было цесна звязанае з Вільняй. Спачатку прафесар, а пасля рэктар Віленскага ўніверсітэту. Кіраўнік Віленскай абсерваторыі. Чалавек эпохі Асветніцтва, які прысвяціў жыццё навуцы ды выхаванню пакалення дваранаў у русле еўрапейскай адукацыі.

Ян Снядэцкі.png

Пра Снядэцкага пішуць як пра астранома і матэматыка, хоць ён не зрабіў прынцыповых адкрыццяў у гэтых галінах. Яго талент — педагогіка. Таму пісаў падручнікі, вёў назіранні за зоркамі, укладаў біяграфіі. Яго навучальныя працы, а таксама біяграфіі Каперніка ды Марціна Пачобута-Адляніцкага друкаваліся на нямецкай, ангельскай ды італьянскай мовах.

Сапраўдная спадчына Снядэцкага — ягоныя вучні: географ і геадэзіст Іосіф Ходзька, астраном Пётр Славінскі, астраном і філосаф Міхаіл Глушневіч ды іншыя. Арыгінальныя падручнікі і працы Снядэцкага, надрукаваныя ў Вільні на пачатку 1800-х сёння лічацца рарытэтамі.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна

У мінскай галерэі DK (Герцэна, 2а) адкрылася выстава Untitled у памяць пра мастака Захара Кудзіна, якому споўнілася б...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі

Кава. Хто б мог падумаць, што нейкія зялёныя зярняткі з пахам гароху, аднойчы прыгатаваныя нетрадыцыйным чынам, стануць...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай

25 сакавiка вядомая мастачка i iлюстратарка Вольга Якубоўская прэзэнтавала ў Рызе сваю асабiстую выставу «Малюю...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю

«Абавязак старэйшага пакалення — скласці радавод і перадаць яго ўнукам», — раіць гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Што рабіць на Саракі, каб год быў шчаслівы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип