Паводле дадзеных праграмы Эўрапейскага звяза EU4Climate, на дадзены момант найбольш уразлівымі з боку экалогіі беларускімі сектарамі з’яўляюцца агракультура, чалавечнае здароўе, водныя рэсурсы, энергія ды лясныя экасістэмы.
Інфаслужба па рашэнні экалагічных праблем «Зялёны тэлефон» падрыхтавала топ актуальных пытанняў для Беларусі і па-за межамі краіны ды распавяла пра спосабы іх вырашэння.
1. Забруджванне водных экасістэм і негатыўны ўплыў зменаў клімата на водныя рэсурсы
На тэрыторыі Беларусі прамысловыя сцёкавыя воды пераважна ачышчаюцца разам з камунальнымі сцёкавымі водамі без дастатковай папярэдняй ачысткі на прадпрыемствах. У дадатак, шматлікія гарадскія ачышчальныя збудаванні перагружаны і не маюць тэхнічных сродкаў для пазбаўлення ад таксічных забруджвальных рэчываў.
Пры змене клімата, нягледзячы на вялікі аб’ём вады ў Беларусі, яе якасць можа пагоршыцца: узрослыя ў памерах паводкі будуць забіраць з сабой у ваду пестыцыды і гербіцыды з палёў і агародаў, а таксама змесціва прыбіральняў. Акрамя гэтага, зменяцца сцёкавыя сістэмы, з’явяцца экстрэмальныя дажджы.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: ecoportal.info
— Што рабіць, калі вы сталі сведкай забруджвання вады? Варта напісаць пісьмовы зварот (праз платформу обращения.бел ці даслаўшы фізічны ліст праз аддзяленне пошты) у мясцовыя органы эпідэміялагічнага і санітарнага нагляду (санстанцыю), раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, — каментуе «Зялёны тэлефон».
Звярніцеся з наступнай просьбай:
- правесці праверку вадаёма на наяўнасць забруджвання
- зрабіць аналіз вады
- скласці акт,
- прадаставіць копію акта з адказам
Да звароту можна прымацаваць фота забруджвання.
2. Утылізацыя смецця
Разам з прыкметным ростам прамысловай вытворчасці, утварэнне прамысловых адходаў працягвае павялічвацца. Нягледзячы на тое, што кіраванне прамысловымі адкідамі нядрэнна арганізавана на ўзроўні ўтварэння і аднаўлення, метады ўтылізацыі адстаюць ад міжнароднай практыкі.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: belmir.by
З паступовым павелічэннем смецця патрабуецца распрацоўка спісу гарачых кропак палігонаў (месцы, якія патрабуюць тэрміновага выратавання, дзе экасістэма забруджана ў вялікай ступені) прамысловых адкідаў і іх рэабілітацыя. Таксама будзе карысным стымуляваць прадпрыемствы па перанакіраванні вытворчасці на малаадкідныя тэхналогіі, развіццё паўторнага выкарыстання і перапрацоўкі адкідаў, узмацніць кантроль за небяспечнымі ды медыцынскімі адкідамі і палепшыць умовы палігонаў.
3. Забруджванне паветра
Большасць выкідаў у атмасферу з тэрыторыі Беларусі здзяйсняецца праз дарожны транспарт, прамысловую і агракультурную дзейнасць. З цягам часу ў Беларусі значна павялічваецца памер выкідаў аммонія, цяжкіх металаў, меркурыя, кадмію ды свінца.
Энергетычны і агракультурны сектары з’яўляюцца найбольш адказнымі за забруджанне паветра парніковымі газамі. Таксама моцна ўплываюць на якасць паветра выкіды хімічных таксінаў з прадпрыемстваў.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: laboratoria.by
Куды звярнуцца, каб праверыць якасць паветра? Гэта можна зрабіць у Цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі (ЦГЭ) на выбар:
- гарадскі (напрыклад, Мінскі)
- раённы
- рэспубліканскі
Працэдура платная, варта азнаёміцца з прэйскурантам на платныя санітарна-эпідэміялагічныя паслугі. Дарэчы, сачыць за індэксам чысціні паветра ў рэальным часе можна на спецыяльнай мапе.
4. Скарачэнне біяразнастайнасці
Змены клімату выклікаюць скарачэнне біяразнастайнасці праз памяншэнне папуляцый пэўных відаў раслін, жывёл ды асяроддзя іх пражывання. Таксама з-за перасялення відаў жывёл магчыма з’яўленне жорсткай межвідавой канкурэнцыі. Напрыклад, птушкі паўднёвага паходжання могуць выціснуць беларускія віды фаўны.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: sggs.by
На біяразнастайнасць таксама ўплываюць антрапагенныя фактары, такія як забруджанне экалагічных сістэм, урбанізацыя і развіццё транспартных і камунікацыйных сістэм, арашэнне ды асушэнне, лясныя пажары, радыёактыўнае забруджванне ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, актыўнае землекарыстанне ды турызм.
5. Негатыўны ўплыў зменаў клімата на лясныя экасістэмы
Асноўнымі фактарамі, якія вызначаюць пашкоджанне і знішчэнне лясоў у Беларусі, з’яўляюцца масавае размнажэнне насякомых-шкоднікаў, хваробы дрэў, ураганы і пажары.
Да таго ж, змена клімата ў краіне, дзе 40 адсоткаў тэрыторыі пакрыта лясамі, можа стаць падставай для павышэння тэмпературы і зменаў функцый экасістэм, якія сапсуюць склад лясоў і некаторыя пароды дрэў, напрыклад, елку. Засуха і павышэнне тэмпературы могуць зрабіць лясы больш уразлівымі да ўсплёскаў хвароб і лясных пажараў.
Фота мае ілюстратыўны характар
— Асноўнай прычынай ўзгаранняў у лясах традыцыйна з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, то-бок чалавечы фактар, — кажуць спецыялісты. — У сваім алгарытме мы тлумачым правілы развядзення вогнішчаў.
Засталіся пытанні? Звярніцеся ў «Зялёны тэлефон» па кансультацыю.
Чытайце яшчэ: ТОП прадпрыемстваў, якія атручваюць жыццё беларусаў