3 траўня адбылося афіцыйнае адкрыцьце шыльды Беларускай фундацыі Крачэўскага ў Квінсе (Н’ю-Ёрк). Пра адкрыццё шыльды напісала гісторык і архівіст Наталля Гардзіенка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Фундацыя імя Пётры Крачэўскага ў Н'ю-Ёрку (Belarusian Kreceuski Foundation) — грамадская дабрачынная навукова-культурная арганізацыя беларускай эміграцыі ў ЗША. Фундацыя падтрымлівае вывучэнне беларускай спадчыны. Тут захоўваюцца архівы Я. Пятроўскага і Ю. Віцьбіча. Пры дапамозе фундацыі быў выдадзены шэраг навуковых кніг і ўспамінаў. Фундацыя дзейнічае ад 1959 г., але шыльда на будынку ўсталяваная ўпершыню.
Аўтар шыльды Генік Лойка і старшыня Фундацыі Галіна Тумаш