Суд Партызанскага раёну Мінска 26 студзеня прызнаў акаўнт «Будзьма беларусамі!» і яшчэ 26 акаўнтаў беларускіх выданняў і медыя-праектаў у Threads «экстрэмісцкімі».
У спіс трапілі акаўнты: «Вот Так», «SYMBAL.ВY», «Виктор Бабарико», «REFORM.nеws», «Радыё Свабода» | Беларусь«, «Fundacja Partyzanka», «Новы Час | Novy Čas», «NEXTA | НЕХТА», «Наша Нiва | Nashaniva.cоm», «MOST | ПОЛЬША | БЕЛАРУСЬ», «Mensk Razam», «Media IQ», «Медиапроект Маланка», «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ», «Maria Kalesnikava», «Чай з малинавым варэннем», «BYSOL», «Салiдарнасць», «Зелёный портал», «CityDog.iо», «ЧестнОК | ЧаснОК», «БЮРО — раследаваннi пра Беларусь», «Sergey Bespalov», «Будзьма беларусамi!», «Сообщество железнодорожников Беларуси», «Беларусь Новости», «БРЦ / Беларускi расследавальнiцкi цэнтр».
Акрамя таго, «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі старонка ў Facebook «БЕЛАРУСЫ У ЗША / БЕЛОРУСЫ В США / BELARUSIANS IN USA», лагатып «proinfo», а таксама старонка ў Threads «МАЯ КРАIНА БЕЛАРУСЬ».
Просім узяць пад увагу гэтую навіну падпісчыкаў на акаўнт «Будзьма беларусамі!» у Threads, якія знаходзяцца ў Беларусі.
budzma.org