У новай серыі падкасту падкасце «Літрадыё» «Адкуль бяруцца кнігі» Алена Казлова, вядомая пад псеўданімам Анка Упала, распавядае пра грошы, што даюць смеласць займацца літаратурай, пра цікаўнасць да птушак і раслін, дэфіцыт праўды і свой спосаб працы з успамінамі. А таксама разважае, як на яе паўплывалі пісьменнікі Джон Ленан і Сальвадор Далі і чаму роля кахання ў літаратуры моцна пераацэненая.
Алена Казлова — аўтарка, якая спрабавала сябе ў досыць кантрасных амплуа. Пачынала яна ў 17 гадоў з абсурдысцкімі вершамі, якімі весяліла публіку на літаратурных слэмах. А ў больш сталым узросце перайшла на задуменную прозу, калі пасля паездкі ў Швецыю напісала аўтафікшн «На заснежаны востраў». Кароткі раман пра непрытульнасць і адзіноту беларускі ў эміграцыі сёння чытаецца з новай сумнай актуальнасцю. Нядаўна Алена напісала працяг гісторыі і шукае выдаўца. Хоць сама яна — галоўная рэдактарка жаночага выдавецтва «Пфляўмбаўм» і дапамагае аўтаркам рэалізавацца, гэтай магчымасцю для выдання ўласных твораў карыстаецца не жадае.