• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.11.2016 | Літаратура

Аповесць “1813” Уладзіміра Садоўскага (урывак )

Уладзімір Садоўскі аповесць "1813"

Ужо сёння, у электронным продажу з’явілася кніга, мімаходзь якой нельга прайсці. Незвычайны для беларускай літаратуры жанр – зомбі-хорар – увасабляецца на грунце беларускай гісторыі. Уладзімір Садоўскі ў аповесці “1813” стварыў дзівосны свет ажылых мерцвякоў з палеглых напалеонаўскіх жаўнераў, з якімі змагаецца супермэн Міхал Клеафас Агінскі (так-так, той самы!). Неверагоднае для Беларусі чытво зацягвае з першых старонак. Прапануем вам пазнаёміцца з урыўкам з кнігі.

***

З першымі промнямі сонца Агінскі пакінуў замак. Раскіслая дарога не дазваляла пусціць каня поўным ходам, таму калі Міхал уехаў у Маладэчна, сонца стаяла высока. Ад таго, што снег сышоў, мястэчка здавалася яшчэ больш знявечаным. Рэзалі вока чорныя драбы спаленых хат і плямы вырванай зямлі на месцах выбухаў бомбаў. Усё гэта раней было ўтоена ад вачэй пад белым покрывам. Дзіўная цішыня панавала навокал. Парушала яе толькі хлюпанне капытоў Бакаса па дарожным брудзе.

Каля каменнага будынка таксама было пуста, а сам кляштар быў зачынены на ўсе засаўкі. Граф пад’ехаў да канавязі, прывязаў Бакаса і рушыў да ўваходу. Ён пагрукаў у дзверы і гучна назваў сябе. Доўгі час ніхто не адказваў. Агінскі стаў нервова азірацца па баках. Яму не падабалася падазроная ціша і спустошанасць навакольных вуліц. Раптам пачуўся скрыгат засаўкі і палавінка кляшторнай брамы павольна адчынілася. Скрозь невялікі прахон прасунуў галаву невядомы Міхалу манах і пільна паглядзеў на графа.

– Праходзьце. Хутка, – манах працягнуў Агінскаму руку і ледзь не сілком зацягнуў таго ўнутр. Калі дзверы з лязгатам зачыніліся, Міхал апынуўся ў поўнай цемры. Не ведаючы, да каго звяртацца, ён прамовіў:

– Я прыйшоў па дапамогу.

– Вы не першы, – пачуўся голас трынітарыя. Той адчыніў іншыя дзверы. Невялікі пакой напоўніўся цьмяным святлом. – Увесь кляштар запоўнены пацярпелымі, – манах стаў у дзвярным прахоне і жэстам паклікаў графа за сабой.

– Што здарылася? – пераступіўшы парог, Агінскі спыніўся. У калідоры, куды вялі дверы, панаваў паўзмрок. Усе вокны ў памяшканні былі забраныя аканіцамі. Але і пры такім дрэнным асвятленні Міхал змог пабачыць, што ў калідоры поўна людзей. Малыя, старыя, сярэдняга веку, яны купкамі і па адным сядзелі ці ляжалі на падлозе ля сценаў. Праз адчыненыя дзверы келляў бачыліся ложкі з пацярпелымі. Побач з хворымі стала знаходзіўся хтосьці з манахаў. Белыя плашчы з крыжамі вылучаліся сярод шэрай масы зноскаў, у якія была апранута большасць выжылых жыхароў мястэчка. Нягледзячы на вялікую колькасць людзей, у памяшканні было ціха. Толькі час ад часу з келляў даносіўся стогн, а ў калідоры можна было пачуць прыглушаны шэпт – гэта бацькі супакойвалі сваіх дзетак. Здавалася, што ўсе, хто быў у Маладэчне, перамясціліся сюды.

– Французы напалі зноў, – манах шпаркім крокам пайшоў да лесвічнага пралёту, спрытна абмінаючы людзей. Міхал паспяшаўся за ім.

– Як? Адкуль тут могуць быць французы? Яны ж даўно адышлі за межы? – Агінскі незаўважна для сябе перайшоў на гучны шэпт.

– Гэтыя – з тых, хто застаўся, – шматзначна адказаў манах.

– Не разумею.

– Я таксама, – манах падняўся па прыступках да першай пляцоўкі і паглядзеў уніз на Агінскага, – Але з усяго выходзіць, што гэта памерлыя французы.

– Як памерлыя? – Міхал аслупянеў.

– Памятаеце, я расказваў пра Мартэна Кале? – данёсся з вышыні голас плябана. Брат Крыштоф спускаўся з другога паверха.

– Вітаю вас, браце, – Агінскі схіліўся ў паклоне.

– Адзін з местачкоўцаў бачыў афіцэра ўчора ў Маладэчне, – працягнуў плябан, не адказаўшы на прывітанне. Выглядаў ён украй стомленым.

– Вы ж сказалі, што ён памёр, – не зразумеў Міхал.

– Я сам так думаў. Але ўчора французскі жаўнер без рукі разбурыў адзін з намётаў і моцна параніў тых, хто быў унутры.

– Якім чынам?

– Ён пакусаў іх, – плябан змоўк.

– Вось і наш конюх, – прыгадаў Агінскі, – таксама казаў, што ў лесе яго пакусаў шалёны француз.

Плябан са шкадаваннем у голасе прамовіў:

– І цяпер ваш конюх ляжыць з ліхаманкай.

– Так, адкуль вы ведаеце? – здзівіўся Міхал.

– Ва ўсіх пацярпелых такія ж сімптомы, – брат Крыштоф паказаў рукой у бок келляў. – Мы збіраліся ўчора накіраваць у ваш замак пасыльнага з папярэджаннем, але праз наплыў людзей не змаглі гэтага зрабіць. На ўліку былі ўсе працаздольныя людзі.

– Але як такое магло здарыцца? – бедаваў Агінскі. – Я не разумею.

– Пацяплела, – нібы сам сабе прамовіў плябан.

– Што? Я вас не чую, – Міхал падвысіў голас.

– Поле за Вушою было завалена трупамі, пасля бойкі ніхто не парупіўся іх прыбраць, – брат Крыштоф павярнуўся да Агінскага. Пачырванелыя, напоўненыя смуткам і болем вочы плябана, здавалася, глядзелі скрозь Міхала. – Сёння брат Валянцін быў там. Яно пустое. Усе нябожчыкі зніклі. Цяпер яны блукаюць па наваколлі.

– Вы нейкую лухту плецяце, брат. Вы доўга не спалі. Вам трэба адпачыць, – цвердзіў Міхал гучным шэптам. – Мерцвякі не могуць хадзіць.

– Я не спаў, гэта так, – голас плябана быў спакойны, ён нібыта размаўляў сам з сабою. – Але я бачыў усё тое на ўласныя вочы. Гэта так.

– Вы хочаце сказаць, што надыходзіць Апошні Суд? Ці вы проста наслухаліся страшных гісторый ад сваіх французскіх сяброў? – Міхал дазволіў сабе грубасць. Роспачны стан плябана пачаў выклікаць у яго раздражненне. Брат Крыштоф прамаўчаў.

– Добра, – граф вырашыў змяніць тэму. – Скажыце, вы можаце мне дапамагчы і паслаць да нас чалавека, які разбіраецца ў медыцыне?

– На жаль, не, пане сенатару, – не адразу адказаў плябан, – усе занятыя. Брат Крыштоф адвярнуўся да акна і скрозь шчыліну ў аканіцы паглядзеў на двор. – Але я хачу даць вам параду, – плябан усё яшчэ стаяў спінай да графа. – Вам трэба як мага хутчэй вярнуцца ў замак, зачыніць усе дзверы, усе вокны і нікога не ўпускаць. Дакладней, упускаць толькі тых, хто можа назваць сябе. Упускаць жывых, якія могуць гаварыць, бо мерцвякі не здольныя да словаў, – манах рэзка павярнуўся, сухія вочы ўтаропіліся ў Міхала. – Яны здольныя толькі забіваць, – прашаптаў плябан.

Міхал адступіў. Ён нічога не адказаў, моўчкі развітаўся і шпарка пашыбаваў да выхаду. Манах, які сустракаў Агінскага ў кляштары, кінуўся следам, каб зачыніць дзверы.

Выйшаўшы з будынка, граф вылаяўся. “Гэты Крыштоф, мусіць, непрытомны. Дарэмна толькі з’ездзіў”, – думаў Міхал. На дварэ было ўсё гэтак жа ціха і пустынна, але Бакас, які ўвесь час прастаяў на прывязі, моцна расхваляваўся. Конь узбуджана біў капытом, круціў вачыма ў розныя бакі і ржаў.

– Спакойна, Бакас. Усё добра, – Агінскі пагладзіў каня па шыі.

Забіраючыся ў сядло, Міхал думаў над словамі плябана: “Мерцвякі ходзяць, што ён выдумаў? Быць гэтага не можа”. Агінскі накіраваўся да замка. Ён разважаў, як сказаць дзядзьку пра тое, што дапамогі ад трынітарыяў чакаць не варта. Краем вока граф заўважыў рух каля адной з разбураных хат. Там быў чалавек. Стоячы на каленях спінаю да Міхала, ён апусціў галаву і нешта рабіў рукамі перад сабой. “Пэўна, вогнішча раскладае”, – мімаходзь падумаў Агінскі. На мужчыне быў брудны шынэль вайсковага крою. Ён быў настолькі захоплены справай, што не звяртаў на конніка ўвагі. Міхал не стаў яго аклікаць і проста паехаў далей.

Праз хвіліну, калі вершнік знік за паваротам, чалавек азірнуўся. Зямлісты твар мужчыны быў выпацканы крывёй. Скрозь парваныя вусны бачыліся скрываўленыя дзясны з чорнымі зубамі. Здавалася, што чалавек усміхаецца.

Набыць кнігу Уладзіміра Садоўскага “1813” можна ўжо зараз на партале kniharnia.by

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка

Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія». Затрымалі таксама яго жонку Веру Мамойка. Прычынай для арышту, верагодна,...

valiancina_shauchenka
«Музыка»

Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»

Выйшаў міні-альбом аднаго з самых папулярных беларускіх гуртоў Nürnberg, які атрымаў вялікую аўдыторую за межамі краіны...

valiancina_shauchenka
Кіно

Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі

17 лютага на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю будзе прэзентавана новая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Мастацтва

«Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам

З 4 лютага Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA адкрыюць новы праект «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Арыштаваны старэйшына баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэй Мамойка
    «Музыка»
    Выйшаў міні-альбом гурта «Nürnberg» «Ahida»
    Кіно
    Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі
    Грамадства Мастацтва
    «Штучны інтэлект: мастак ці машына?» Выстава, дзе ўсе прадстаўленыя работы створаны штучным інтэлектам
    Грамадства
    Смог у Тбілісі і пах гару ў Вільні: высвятляем з экспертам, якім паветрам дыхаюць беларусы замежжа
    Грамадства
    Святар Слуцкай епархіі перамог у міжнародных музычных конкурсах
    Грамадства
    «Умею даіць карову, пячы пірагі, ткаць». Малады чалавек знайшоў сябе ў глыбінцы і робіць яе прывабнай для турыстаў
    Грамадства «Музыка»
    «Huki Bi-sajda» (фрагмент). Музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому
    Літаратура
    «Калі мы звяры, нас можна надрэсіраваць жыць па-чалавечы». Наста Кудасава — пра эміграцыю, новыя кнігі і любоў
    Грамадства Літаратура
    Пераклад кнігі Максіма Знака «Зэкамерон» атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра
    Літаратура
    Літаратурная відэагутарка «Кантэкст» з пісьменніцай і літаратуразнаўцай Алай Петрушкевіч
    Грамадства
    Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект
    Грамадства
    Ініцыятар выпуску ва Украіне канверта з выявай Алеся Бяляцкага і маркі з «Пагоняй» распавёў гісторыю і нагоды стварэння гэтых філатэлістычных аб’ектаў
    Грамадства Гісторыя
    «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
    Навіны "Будзьма!" «Разумняты»
    Чаму Беларусь называлі краінай майстроў? Распавядаем у новым выпуску відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 02.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 02.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 02.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 02.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 02.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 02.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 02.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип