• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2022 | Грамадства

Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»

Вядомы перакладчык і педагог, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Лявон Баршчэўскі даслаў ў рэдакцыю budzma.org свой водгук на артыкул Алеся Кіркевіча «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні.

Публікуем ліст шаноўнага спадара Баршчэўскага цалкам.


44.jpg

Шаноўная Рэдакцыя!

З цікавасцю прачытаў на вашым сайце артыкул Алеся Кіркевіча «Расія — гэта вайна...». Шмат у чым з шаноўным аўтарам я згодны — але не з усім!

Бо, як дэпутат ВС 12-га склікання, я шмат часу правёў побач з Зянонам Пазьняком. Яго ацэнкі сітуацыі былі не зусім тыя, якія яму прыпісвае сп. Кіркевіч. Вось жа, Пазьняк быў абсалютным рэалістам — таму рашуча (з нашай падтрымкай) і да апошняга выступаў супраць стварэння ў Беларусі прэзідэнцкай рэспублікі! За 1992 — вясну 1994 года ён аб’ехаў амаль усе раёны Беларусі і ўсюды тлумачыў сваю пазіцыю: каго б ні выбралі ў тагачаснай Беларусі прэзідэнтам, ён вымушана стане дыктатарам. падпарадкаваным Маскве і мясцоваму «чырвонаму дырэктарату». (Сведчу пра гэта абаслютна адказна, бо ў большасці з гэтых паездак — а мы аб’ехалі, сярод іншага больш за 300 сельсаветаў і размаўлялі там з простымі людзьмі — удзельнічаў і я).

Тое, што Зянон Пазьняк стаў балатавацца на гэтую пасаду, было вымушаным крокам. Па-першае, сацыёлагі БДУ на чале з Давідам Ротманам паказалі нам вынікі сваіх даследаванняў: рэйтынг Пазьняка быў істотна вышэйшы за рэйтынгі і Кебіча, і Шушкевіча. За Шушкевіча гатовая была галасаваць збольшага толькі рускамоўная інтэлігенцыя — і ніхто болей! Па-другое, і сам св. пам. Станіслаў Шушкевіч гаварыў асабіста мне, што «нашы з Пазьняком электараты практычна не перасякаліся». І гэта так: за Пазняка галасавалі раёны Заходняй Беларусі (у Лідскім, Смаргонскім або Іўеўскім ён выразна перамог усіх супернікаў), а таксама каталікі і прыхільнікі БНФ па ўсёй Беларусі. Большасці гэтых галасоў Шушкевіч ніяк бы не атрымаў — а за Пазьняка на смерць не хацела галасаваць тая самая, збольшага мінская, рускамоўная інтэлігенцыя.

Толькі адміністрацыйны рэсурс, якога, зрэшты, ніхто не адмаўляў, вывеў Кебіча ў 2-гі тур выбараў 1994 года (частка галасоў за Пазьняка пры гэтым не была ўлічана). Памятайма, што, паводле афіцыйных пратаколаў ЦВК, перавага Кебіча над Пазьняком у 1-м туры выбараў у чэрвені 1994 г. склала крыху больш за 4 %.

Па другое, Пазьняк, напэўна, займаў 2-е месца, аднак Аляксандр Лукашэнка, збольшага дзякуючы галасам з вёсак і мястэчак усходняй, і часткова цэнтральнай, Беларусі, набіраў большасць (паводле незалежных ацэнак, каля 52%) ужо ў першым туры. Але частка яго галасоў, відавочна, была таксама тады як бы «перададзена» таму самаму Вячаславу Кебічу.

Сумарныя галасы Пазьянка і Шушкевіча (каля 22%. без уліку падтасовак) былі высокім вынікам на постсавецкай прасторы. Не забывайма, што ў тыя гады партыя ліберала з грашыма і адмінрэсурсам Ягора Гайдара ў Расіі набрала на выбарах каля 17%, а харызматычны і легендарны дысідэнт (пры гэтым мэр Львова) Вячаслаў Чарнавол на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне — 37% галасоў выбаршчыкаў.

Я ў пэўных рэчах і тады меў, і цяпер маю меркаванні, адрозныя ад меркаванняў Зянона Пазьняка, але ж перапісванне рэальнай гісторыі павінна застацца манапольным заняткам сённяшніх уладаў, а ніяк не вельмі паважанага мною рэсурса «Будзьма».

Пры нагодзе выказваю сваю рашучую нязгоду з арыштам Аксаны Колб, да якой заўсёды ставіўся і стаўлюся з асаблівай павагай і не веру ў ніякую яе «віну».

Лявон Баршчэўскі,

дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1990 — 95 гг.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM