З'явіўся рэсурс (BELARUS music EXPORT), які збірае магчымасці для прафесійнага развіцця беларускіх музычных дзеячоў. Калі вы звязваеце сваю прафесійную дзейнасць з музыкай, то гэты рэсурс для вас.
Гэты канал створаны для:
— артыст_ак / музыкант_ак / кампазітар_ак / дыджэ_ек
— мэнэджэр_ак музычных творцаў
— арганізатар_ак музычных падзей
— прадстаўнікоў музычнай інфраструктуры (пляцоўкі, музычныя СМІ, агенцыі і прома-групы, рэп.кропкі, студыі гуказапісу, гука- і святло-рэнталы, гука- і святло-рэжысэраў).
Што карыснага вы знойдзеце тут:
— стажыроўкі
— семінары
— конкурсы
— шоў-кейсы
— опэн-колы
— воркшопы
— рэзідэнцыі
— калабы