Беларускую мову дадалі ў вядомы AI-генератар субцітраў

У папулярнай мабільнай аплікацыі Сaptions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на вашае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту, з’явілася беларуская мова.

Сaptions

Зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць беларусам не толькі генераваць сабы на беларускай хутка, зручна і якасна, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа, якія спачатку агучваліся на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах. Такая логіка ўжо рэалізаваная для АI-перакладу з французскай на ангельскую.

Сaptions

Беларусы стварылі запыт на даданне беларускай мовы ў папулярнай мабільнай аплікацыі Сaptions у 2024 годзе. Тады пад петыцыяй за даданне беларускай мовы падпісалася больш за 800 чалавек.

«Мне прыемна абвясціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаванне і цярпенне!» — адказала Captions у паведамленні пад петыцыяй.