• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.01.2022 | Грамадства Беларусы свету

У Батумі пачаў працаваць беларускі клуб

У грузінскім Батумі 11 студзеня адбылася першая сустрэча сямейнага беларускага клуба. Арганізавала клуб Кася Панкевіч, якая ўжо некалькі месяцаў праводзіць заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей.


4.jpg


Са з’яўленнем клуба магчымасць далучыцца да беларускамоўнага асяродку ў Батумі атрымаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.

На першую, арганізацыйную сустрэчу сабралася каля 30 чалавек — дзяцей і дарослых. 

Плануецца, што ў межах клуба будуць працягвацца заняткі па беларускай мове для дзяцей. Паколькі прыйшло шмат дзяцей малодшага ўзросту, заняткі будуць арганізаваныя паралельна ў дзвюх групах: для дзетак 3-5 год і для старэйшых за 6 год. Пасля заняткаў дзеці змогуць разам бавіць час у вольным фармаце: пагуляць у настолкі, памаляваць, пачытаць, ляпіць з цеста, і, канешне, гуляць у актыўныя гульні.

photo_2021-10-13_20-43-09.jpg

«Нас шмат, мы троху пазнаёміліся. Мы плануем заняткі для дзяцей асобна, і яны будуць складацца з розных частак. Будзе знаёмства з нейкай тэмай, на розны ўзровень, для малодшых робіцца нешта прасцей, старэйшым я стараюся падбіраць нейкія цікавосткі, якія яны не ведаюць. Гэта заўсёды можна знайсці. Нават для беларускамоўных сем’яў, дзе дзеці дасведчаныя, усё роўны можна знайсці для іх штосьці новенькае і распавесці», — распавядае Кася Панкевіч.

Дарослыя ў межах клуба маюць выдатную пляцоўку для камунікацыі з землякамі. Падчас сустрэч можна будзе проста пагутарыць, гуляць у настолкі, развучваць беларускія песні і танцы, праводзіць беларускія святы. Таксама можна праводзіць інфармацыйна-адукацыйныя сустрэчы на тэму беларускай мовы, гісторыі, культуры. У лютым арганізатары клуба плануюць праводзіць беларускія квізы для дзяцей і дарослых.

«Ідэя ў тым, каб у нас быў менавіта сямейны клуб, каб і бацькі маглі ў гэты час чымсьці пазаймацца. Чым дакладна займацца, можна вырашыць супольна», — гаворыць Кася Панкевіч.

photo_2021-10-13_20-45-33.jpg

Падчас першай сустрэчы ўсе ўдзельнікі знаёміліся адзін з адным у гульнявой форме, каб цікава было не толькі дарослым, але і дзеткам.

Таксама адбыўся невялічкі майстар-клас па беларускіх народных танцах ад спадарыні Антаніны Маламы. Яна прыехала ў Батумі па запрашэнні знаёмай.

«Я прыехала сюды перазімаваць. Як я кажу, «у вырай». Танцамі я займаюся не прафесійна, і людзі здзіўляюца, што я пайшла на пенсію і пайшла танцаваць, але мне пашчасціла, я трапіла ў рукі да выбітнага этнахарэографа Мікола Козенкі, — распавядае спадарыня Антаніна. — Гадоў 8, мабыць, займаюся. Выступалі, я была ў гурце «Гуда» адзін час. Мы ездзілі выступаць з гуртом, у фестывалях удзельнічала, нават і прызавыя месцы займалі».

Калі будуць запрашаць, спадарыня Антаніна гатовая і далей праводзіць заняткі па беларускіх танцах у Батумі: «Адзін майстар-клас ужо быў. Калі мы рахтаваліся да Калядак, сустракаліся. Нам так спадабалася. І людзі хацелі б збірацца і далей. Калі людзі захочуць, то я ахвотна буду паказваць».

З малымі дзецьмі, калі яны раптам не захочуць баць на занятку гуртка, будзе займацца спадарыня Ірына. Яна па адукацыі юрыст і не працавала ў сферы адукацыі, але выдатна ладзіць з дзецьмі, што было добра заўважна ўжо з першай сустрэчы.

«У Грузіі нам цяжка з нашым менталітэтам і не хапае камунікацыі з беларусамі. Добра, што з’яўляюцца такія ініцыятывы, — гаворыць Ірына. — Так склалася, што ў Беларусі ў мяне 8 хрэснікаў, і таму я сябрую з дзецьмі. У мяне мама — настаўніца, я так прывыкла, што дзеці заўсёды былі ў маім жыцці».

Ужо зараз у беларускім клубе створана невялікая бібліятэка беларускамоўных дзіцячых кніг. Іх можна пачытаць на месцы або ўзяць з сабой за сімвалічную плату ці ўзамен пакінуць сваю кнігу. А ў бліжэйшай будучыні плануецца таксама стварэнне бібліятэчкі беларускіх кніг і часопісаў для дарослых.

Сустрэчы клуба будуць праходзіць двойчы на тыдзень (па аўторках і чацвяргах) з 18 да 20-ці гадзін.

Для запісу на заняткі і за падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў суполку «Беларускі клуб у Батумі» ў тэлеграме.

ТП, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое моўная дыскрымінацыя?

Беларусь і беларуская мова неразрыўна звязаныя і нядобразычліўцы заўжды разумелі гэта. Беларуская мова мэтанакіравана...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM