Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Брэст, Берасць, Берестей, Брест-Литовск, Brześć nab Bugiem — як правільна? Што было на месцы горада 2000 гадоў таму? Чаму Берасць быў патрэбны рускім князям, палякам, Літве? Да чаго тут яўрэі, Вітаўт і Радзівілы? Хто збудаваў тут крэпасць і для чаго? Як расіяне спалілі горад у 1915 годзе? Што насамрэч адбылося 22 чэрвеня 1941 года? Схаваная гісторыя Берасця — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» глядзіце па спасылцы.