Літаратар і цырульнік Сяргей Календа напісаў кнігу «Хлопец Томас». Гэта 12 гісторый, напісаных ў працяг кніжкі «Хлопчык Томчык», якая выйшла ў 2023 годзе. Абедзьве кнігі маюць беларускую і англійскую версіі. «Хлопец Томас» — гэта карысная кніжка для ўсіх, хто гадуе дзіця. Пры гэтым, Сяргей Календа не заклікае «Рабіце як я!». Ён шчыра расказвае пра свой асабісты вопыт — і тым гэты вопыт асабліва карысны, што ён і шчыры, і не выключна дадатны.
Быццам бы самыя простыя, будзённыя гісторыі адбываюцца ў сям’і, дзе падрастае дзіця. Што незвычайнага? Ды тое, што нараджаецца Асоба. Маленькі чалавечак пачынае разумець гэты свет, родных людзей, ён прапускае праз сябе асаблівасці і акалічнасці, ён асэнсоўвае асяроддзе і сваё месца ў ім. «Бач, характар прабіваецца», — казалі незласліва ў такія часы бабулі і дзядулі на сваіх маленькіх унукаў, якія ўжо сваімі ўчынкамі акрэслівалі сваю самасць.
Менавіта за гэтым назіраюць тата і мама, і канешне ж, нейкім чынам, па-рознаму, імкнуцца ўздзейнічаць на гэты працэс фарміравання. Такім чынам, з другога боку — гэта карысная кніжка для тых, хто гадуе дзіця. Адно варта разумець, што Сяргей Календа не вынаходзіць ровар і не заклікае «Рабіце як я!». Не і не. Ён шчыра расказвае пра свой асабісты вопыт — і тым гэты вопыт асабліва карысны, што ён і шчыры, і не выключна дадатны.
Гэты тэкст — вельмі асаблівы. З аднаго боку — самая звычайная проза, разбітая на слупкі. Але яна нечакана пачынае гучаць вершам, у яе з’яўляецца свая рытміка, якая цудоўна перадае настрой і атмасферу. Анягож, гэтая рытміка цудоўна вытрымліваецца і ў ангельскім перакладзе.
Але перад вамі ня толькі вершыкі, а яшчэ і 90 старонак з найпрыгажэйшымі ілюстрацыямі, зробленымі Марыяй Шэндзель. Часам яны проста дапаўняюць тэкст, а часам — робяцца цэнтрам аповеду, паказваюць свет такім, якім ён бачыцца пяцігадоваму хлапчуку — вялікім, дзівосным, яскравым, жывым, багатым на дэталі, кожная з якіх, здаецца, утрымлівае ў сабе бясконцасць таямніцаў.
Мастачка кнігі Марыя Шэндзель. 90 старонак, цвёрдая вокладка, каляровы друк.