CreateCulture Group арганізаўвае КЛІПЕНЬ48 — чэлендж для відэа-аматараў, якія хочуць паспрабаваць зняць сапраўдны кліп для беларускіх музыкаў за 48 гадзін, піша Reform.by. А для беларускіх музыкаў — гэта магчымасць атрымаць для сябе першае або чарговае музычнае відэа.
Сярод здымачных каманд журы ў складзе журналісткі і вядоўцы Кацярыны Пытлевай, рэжысёра і кліпмейкера Арцёма Лобача, спявачкі SHUMA і вакальнай тэрапеўткі Марыны «Русі» Шукюравай ды аўтара youtube-канала ЛОНГПЛЭЙ, музыканта і прадзюсара NAVI BAND Аляксандра Табольскага абярэ трох пераможцаў, якія падзеляць грашовы прызавы фонд.
Як гэта будзе праходзіць?
Да 18 ліпеня музыкам, якія хочуць прымаць удзел, трэба даслаць свае трэкі, а прадакшн-камандам — зарэгістравацца. На пачатку чэленджа арганізатаркі рандомным метадам размяркуюць і скантактуюць паміж сабой музыкаў і прадакшн-каманды, і...праз 48 гадзін будуць чакаць вынікаў!
Падрабязна прачытаць пра правілы і падаць заяўкі можна на сайце.
Дадзены чэлендж з’яўляецца ініцыятывай каманды CreateCulture Group і нікім дадаткова не фінансуецца, таму ў нас ёсць унёсак за ўдзел. Грашовыя ўнёскі ідуць ў прызавы фонд, на арганізацыю прагляду і ўзнагароды, а таксама на прасоўванне ў Youtube музычных відэа каманд-удзельніц.
Калі: Старт чэленджу 21 кліпеня 14:00 (GMT +3)
Дзе: Анлайн (па ўсім свеце)