25 мая 1917 года скончылася зямное жыццё генія беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, але ён працягвае жыць у нашых думках і нашых сэрцах. Яго вершы засталіся ў вечнасці і працягваюць вабіць сваёй прыгажосцю, меладычнасцю і сэнсам, піша Літаратурны музей Максіма Багдановіча на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Кожны год 25-га мая даследчыкі жыцця і творчасці, аматары Багдановіча ўшаноўваюць яго памяць. І гэты год не выключэнне.
Сёлета ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча мерапрыемствы будуць адбывацца два дні.
Вось расклад:
24-га мая:
12.00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
18.00 — лекцыя «Апошні прытулак паэта», якую для Вас прачытаюць загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхал Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
25-га мая:
16.00 пройдзе зборная экскурсія (папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95).
Уваход у Літаратурны музей Максіма Багдановіча вольны.
Чытайце яшчэ:
Максім Багдановіч быў хуліганам, а яго маці хацела кінуць сям’ю. Непарадны сямейны партрэт — праз адкрыцці апошніх гадоў