Паэтычны тандэм у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка з творчым візітам наведаў Пухавіччыну, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылося тры літаратурна-музычных імпрэзы: у дзіцячым аздараўленчым лагеры “Лясная казка”, у Пухавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы і Абласным дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры.
Сваімі ўражаннямі ад сустрэч падзяліўся Эдуард Акулін: “Найбольш ярка і эмацыйна прайшлі творчыя сустрэчы са школьнікамі. Бо, як вядома, дзіцячая душа – гэта “чыстая дошка”.
Сваімі выступленнямі мы пастараліся напісаць на гэтых душах святое слова “Беларусь”… Прыемным адкрыццём для нас стала і тое, што сённяшні Дзіцячы рэабілітацыйны медыцынскі цэнтр у Мар’інай Горцы з’явіўся ў колішнім будынку Дому творчасці беларускіх пісьменнікаў, дзе ў 30-я гады адпачывалі і
тварылі Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля і іншыя вядомыя пісьменнікі.
Называўся ён “Добрыя мыслі”. З “добрымі мыслямі” аб прышласці Беларусі, у цудоўным настроі, стомленыя, але шчаслівыя, мы вярталіся познім вечарам у
Мінск”.
На фота:
1. Л. Дранько-Майсюк і Э.Акулін ля будынку былога Дому творчасці “Добрыя
мыслі”.
2. Л. Дранько-Майсюк у “Лясной казцы”.