У Вільні пройдзе фестываль этнакультур etnoARTvė festivalis з удзелам беларускіх артыстаў

CreateCulture Space запрашае правесці суботу, 15 чэрвеня, на «ethnoARTvė Festivalis» — летнім фестывалі этнакультуры, які адбудзецца ў CVI Parkas у Вільні. 


etnoARTe_FB_Mer.jpg

На фестывалі наведвальнікаў чакае свята культурнай разнастайнасці з беларускімі танцамі, украінскімі песні, літоўскімі і яўрэйскімі мелодыямі.

беларускія і літоўскія танцы

У праграме фестывалю прапануюць захапляльныя майстар-класы для дзяцей, стварэнне ўнікальных арт-аб’ектаў, а таксама традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра». Гасцей чакаюць сумесныя спевы з Сержуком Доўгушавым і выступленне традыцыйнага мужчынскага хору Kasary. Музычны настрой падтрымае Rakija Klezmer Band.

спевы

Сярод іншага — магчымасць стварыць арт-аб’ект са стрыт-арт мастаком Doctor Oy.

стрыт-арт
Фота з інстаграм-старонкі doctor_oy

Праграма:

17.00 -18.00 — DJ-сет Soft Corps, стварэнне арт-аб'екта з Doctor Oy, дзіцячыя майстар-класы

18.00 — традыцыйныя літоўскія і беларускія танцы ад клуба «Ойра»

19.00 — спевы разам з Сяржуком Доўгушавым

20.00 — выступленне мужчынскага традыцыйнага хору Kasary

21.00 — дынамічная музыка ад Rakija Klezmer Band

Чытайце яшчэ:

Якія фестывалі наведаць у Беларусі? Агляд культурніцкіх мерапрыемстваў вясны — лета 2024 ад «Будзьма!»