Дакументальны фільм «Хроніка рэчаіснасці» рэжысёра Мікалая Мамінава сёння пакажа літоўскае выданне Delfi. Анонс размясцілі з фотаздымкам, на якім відаць твары ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года
На гэта ўжо адрэагавалі сілавікі з ГУБАЗа. Яны заявілі, што «Литва проводит спланированную информационную кампанию по сливу змагаров».
Дакументальны фільм беларускага рэжысёра і аператара Мікалая Мамінава ў храналагічным парадку фіксуе пратэсты беларусаў са жніўня па верасень 2020 года. Аўтары стужкі далёка не на ўсіх кадрах схавалі твары ўдзельнікаў маршаў, чым пасля скарысталіся беларускія сілавікі.
У ліпені 2023 года стужка выйшла на ютуб-канале літоўскага выдання Delfi. Пасля фонды дапамогі фіксавалі наплыў запросаў на эвакуацыю з Беларусі, а самі сілавікі паведамлялі пра затрыманні людзей, якіх атрымалася ідэнтыфікаваць на відэа.
Прэм’ера «Хронікі рэчаіснасці» запланавана на 16.00 па літоўскім часе на ютуб-канале выдання Delfi.
Чытайце па тэме: Як фатальная памылка аўтараў фільма «Хроніка рэчаіснасці» нагадвае нам, чым сёння жыве Беларусь