Фотафакт: у Зембіне часткова дэмантавалі барочны франтон касцёла

26.11.2022 Краіна

Старадаўні касцёл у мястэчку Зембін Барысаўскага раёна, які знаходзіцца ў аварыйным стане, на гэтым тыдні пачалі разбіраць. Дэмантавалі барочны франтон касцёла да ўзроўню карніза, папярэдне зняўшы з яго крыж і скульптуру Дзевы Марыі, паведамляе «Спадчына».

photo_2022-11-25_20-55-26.jpg

Раней мы пісалі, што ў красавіку гэтага года абвалілася адна са сцен помніка.


Чытайце таксама: Антон Астаповіч пра касцёл у Зембіне: "Выканкаму даўно не да гісторыка-культурнай спадчыны..."