Гэтая праца, скіраваная на развіццё археалагічнага турызму, сказаў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза.
Археалагічная знаходка экспедыцыі гісторыка Марата Клімава. Фота Марата Клімава
«Я за выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны ў практычных мэтах на карысць нашай краіны, нашых нацыянальных інтарэсаў», — заявіў журналістам 15 жніўня кіраўнік інстытута.
Каментуючы прэтэнзіі грамадскасці да якасці раскопак і рэстаўрацыі гістарычных аб’ектаў, напрыклад, Крэўскага замка, Лакіза адзначыў, што «турысты — не прафесіяналы», яны «запомняць аб’ект такім, якім убачаць».
Адмыслоўцы, якія заўважаюць недахопы, на яго думку, «павінны паразмаўляць паміж сабой, абмеркаваць памылкі» без прыцягнення шырокай грамадскасці.
Як паведамляе «Позірк», НАН выдала 130 дазволаў на правядзенне археалагічных раскопак у Беларусі.