Беларусы: балты ці славяне? Шукаем повязь з мінулым у «Гісторыі за 5 хвілін»

Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». У гэтай відэасустрэчы гісторык разважае пра кантакты балтаў і славян, і шукае продкаў сучасных беларусаў.


Падчас Вялікай вандроўкі народаў, каля VI стагоддзя нашай эры, на тэрыторыю будучай Беларусі з поўдня прыйшлі славяне і сустрэліся тут з мясцовымі плямёнамі балтаў, а на паўночным усходзе, на сённяшняй Полаччыне і Віцебшчыне, спаткалі яшчэ і вугра-фінскія плямёны. Сёння агульнапрынятая субстратная тэорыя этнагенезу беларусаў лічыць узнікненне беларускага народа вынікам узаемаадносінаў, ці кажучы па-простаму, перамешвання прышлых славян з тутэйшымі балтамі. Падрабязней у новым роліку «Гісторыі за 5 хвілін».

Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў.

У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.

У наступным выпуску «Гісторыі за 5 хвілін» прафесар паразважае, да каго ж беларусы бліжэй: славян ці балтаў?

Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.

Глядзіце яшчэ:

Усе на летнік! Якім быў дачны сезон мінчукоў стагоддзе таму