Колькі людзей — столькі поглядаў і меркаванняў. Каманда кампаніі “Будзьма беларусамі!” таксама мае ўласнае бачанне самых адметных падзеяў у 2015 годзе. Дзелімся з вамі тым, чым мы жылі, над чым працавалі, што нас найбольш узрушыла.
Гістарычная падзея
Гэты год застанецца ў гісторыі годам, калі Беларусь канчаткова ўпісала сябе ў сусветную літаратуру. 8 кастрычніка Святлана Алексіевіч стала першай беларускай, якая атрымала Нобелеўскую прэмію
Грамадскія акцыі і падзеі
1. Стагоддзе беларускай легальнай школы
13 лістапада 1915 года ў Вільні была заснаваная першая афіцыйная беларуская школа, якая дала легальны пачатак масаваму беларускаму школьніцтву. Менавіта гэтая дата ў міжваеннай Заходняй Беларусі і ў БССР у 1920-я гады святкавалася як Дзень беларускай школы.
“Першага верасня” беларускай школы
2. Акцыя #нобельразам
Ініцятыва арганізацый “Цытуй сваё!”, у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, Лятучы універсітэт, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” і Беларускі Калегіюм, прапанавала беларусам адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай.
3. Мова Нанова ў Таронта
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” даўно выйшлі за межы рэспублікі, але цяпер дабраліся да іншага кантынента.
Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта
Культурніцкія падзеі
1. Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak
.
2. Вечар памяці Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна у Белдзяржфілармоніі
Вечарына памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна адбылася 10 лістапада ў Белдзяржфілармоніі. Пачаўся канцерт з выступу спевака Змітра Вайцюшкевіча…
3. Свята роднай мовы
«Свята роднай мовы» прайшло 22 лютага ў менскім бізнэс-клубе Imaguru. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага ЮНЭСКА.
Як прайшоў дзень роднай мовы ў Мінску (Фота)
Культурніцкія дыскусіі
1. Рэгіянальныя ток-шоў кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Падчас ток-шоў у 2015-м годзе мы разам абмеркавалі пытанні выхавання дзетак і “сарамлівасці” беларускай культуры, сустракаліся са знанымі беларускімі спартоўцамі і вучыліся ў іх мужнасці і ўпартасці, вынаходзілі новыя фарматы папулярызацыі беларускай літаратуры і развіцця культуры чытання.
2. “Стыль як фактар ідэнтычнасці” Міхала Анемпадыстава
Вялікі (у некалькіх частках!) праграмны тэкст Міхала Анемпадыстава грунтоўна, гістарычна і аб’ектыўна праходзіцца па найважнейшых кропках аўтэнтычнага беларускага стылю і вобразу, яго ўспрыманні і трактоўках у сучасным грамадстве.
Першая частка: Стыль як фактар ідэнтычнасці (Частка 1)
3. Дыскусія вакол Нобелеўскай прэміі
Інфармацыя пра Нобелеўскую прэмію Святланы Алексіевіч актывізавала дыскусію вакол пісьменніцы, мовы творчасці і нацыянальных каштоўнасцяў.
Сяргей Навумчык “Як быць з Алексіевіч?”
Літаратурныя перамогі
1. Прызнанне
Сярод шматлікіх гучных і не вельмі перамог беларускай літаратуры нам запомніліся: Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Польскага ПЭН-клуба за пераклады польскай паэзіі, аўстрыйскі тэатр паставіў п’есу Віктара Марціновіча, Купалаўскі тэатр ставіць спектакаль «Шабаны» паводле аднайменнага рамана Альгерда Бахарэвіча. А “Саюз беларускіх пісьменнікаў” угнараваны прэміяй “Heroes of Copyright 2015” за актыўную дзейнасць у абароне аўтарскага права.
2. Кнігарні
У 2015 годзе адчынілася кнігарня “Кніжная шафа”, наноў адчыніліся “Галіяфы”, а кнігарню “Логвінаў” ратавалі ледзь не ўсім светам.
3. Росквіт дзіцячай літаратуры
Галоўнай мастацкай кнігай году названая дзіцячая кніга Андрэя Хадановіча “Нататкі таткі”. З’яўляюцца такія кнігі, як «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды», “Як Васілёк выратаваў каралеўства”, а таксама ладзяцца сустрэчы з Сарай Лундберг і Юяй Вісландэр, аўтаркай “Мамы Му”.
Галоўныя музычныя падзеі
1. Global Reload
Папоўніўся новымі песнямі праект “Global Reload”, задуманы кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам Tuzin.fm для папулярызацыі беларускай мовы. Андрэй Макарэвіч запісаў для праекта сваю першую песню на беларускай мове “Снег”, а Сяргей Жадан з гуртом “Собаки в космосі” пераспявалі па-ўкраінску хіт гурта “Мроя” “Я рок-музыкант”.
2. Крамбамбуля
Беларускі гурт «Крамбамбуля» прэзентуе новы альбом «Чырвоны Штраль» у Вільні, дзе грае аншлагавы канцэрт і пасля атрымлівае званне “Героі году”.
3. Заспявай 2.0
Незалежны конкурс для маладых выканаўцаў не толькі актывізуе моладзь ствараць новыя песні на вершы сучасных паэтаў, пераасэнсоўваць старыя беларускія песні, але і ўсё лета праводзіць штотыднёвыя выступы ўдзельнікаў конкурса.
Рэалізаваныя ідэі з Кірмашоў праектаў “Будзьмы!”
1. Барадулінкі ў Віцебску
У дні горада-2015 ў Віцебску ўпершыню прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна. Шэраг ініцыятыў, што рэалізаваліся ў дворыку дома №7 па вуліцы Талстога, атрымалі агульную назву – “Барадулінкі”.
2. Першы гарадскі пікнік у Магілёве
У Магілёве на тэрыторыі гарадскога пляжа, што на беразе Дняпра, адбыўся першы ў сваім родзе гарадскі пікнік.
3. Свята ветру ў Віцебску
Свята ветру — адзін з нефармальных брэндаў Віцебска.
Галоўныя анлайн праекты на budzma.by
1. Байцоўскі ген
Праект “Байцоўскі ген” працягваў знаёміць чытачоў з цікавымі беларускімі спартоўцамі і сачыць за поспехамі сваіх героеў.
2. Аўтарскія калонкі
Аўтарскія тэксты Віктара Марціновіча былі самымі наведвальнымі матэрыяламі сайта на працягу 2015-га года, гісторыкі Аляксей Янушкевіч і Канстанцін Касяк своечасова і трапна адгукаліся гістарычнымі аналогіямі на падзеі сучаснасці, а амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл прадстаўляў шыкоўныя рэфлексіі з нагоды актуальных падзеяў. На жаль, з апошнім са згаданых мы развітваемся – праз завяршэнне дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Памятайце пра нас!
3. Флэшмоб дабрыні #Будзільнік
У перадсвяточныя дні мы абвесцілі акцыю дабрыні і прапанавалі разам адзначаць кожны дзень набліжэння Калядаў невялічкай, нескладанай, але добрай справай! За гэты час сотні людзей тым ці іншым чынам далучыліся да ініцыятывы, выканаўшы, падзяліўшыся, альбо проста лайкнуўшы ў сацыяльных сетках нашыя заданні. Хочацца верыць, што дзякуючы гэтаму свет зрабіўся крышачку дабрэйшы.
Супольныя праекты
1. Трыумф складанай музыкі
Пераможца штогадовай прэміі Experty.by ў намінацыі “Найлепшы беларускамоўны альбом” гурт Tonqixod атрымаў рэкламна- інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гэты канцэрт, які атрымаў назву «Галасы» прайшоў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, і стаў фактычна першым сольным выступам гурта за яго трохгадовую гісторыю.
2. Будзьма з цмокамі
Фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока” прайшоў 8 жніўня ўжо другі раз. Сёлета фестываль стаў міжнародным і сабраў прадстаўнікі Латвіі, Польшчы, Славакіі ды Расіі.
3. Праекты “Краіна” і “Я нарадзіўся там”
У межах супольных праектаў з часопісам “Большой” мы за чатыры месяцы аб’ехалі амаль усю “Краіну”, а таксама пабачылі, як нашым жывецца “там”.