• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
05.04.2021 | Каляндар

Каляндар на 5–11 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

5 красавіка

У 1793 годзе нарадзіўся Канстанцін Радзівіл.

У родным маёнтку Паланечка на Наваградчыне Канстанцін збудаваў палац, побач разбіў французскі парк. Там на працягу ягонага жыцця збіраліся творы мастацтва: карціны, скульптуры, габелены. Бібліятэка сягала 4 тысяч тамоў. Сярод карцінаў былі творы Пешкі ды Рустэма.

У палітыку Канстанцін наўпростава не лез, затое ў 27-гадовым узросце ўступіў у ложу “Нацыянальнае масонства”, пазней у “Патрычтычнае таварыства”. Пасля задушэння Паўстання дзекабрытсаў у 1825-м яго нават арыштоўвалі. Гэта не замінала яму займаць пасаду пры імператарскім двары, а ў 1863-м заступацца перад Мураўёвым-вешальнікам за паўстанцаў.

Канстанцін Радзівіл.jpg

У адрозненні ад большасці Радзівілаў, Канстанцін запомніўся не палітычнымі справамі або разгульным характарам, але схільнасцю да навукаў. Супрацоўнічаў з Расейскім геаграфічным таварыствам, дасылаў туды працы па этнаграфіі з Наваградскага павету. Адным з першых апісаў Дзяды і Купалле, беларускую мову характарызаваў як «кривицкое наречие».

6 красавіка

У 1910 годзе нарадзіўся Барыс Кіт.

Скончыў Наваградскую беларускую гімназію, фізмат Віленскага ўніверсітэту. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Пры немцах у 1943-м зладзіў настаўніцкія семінарыі ў Маладэчне і Паставах. Ужо праз год быў арыштаваны гестапа: уратавала заступніцтва былых вучняў. Эміграваў у Мюнхен.

Ужо ў 1949-м перабраўся ў ЗША. Спачатку працаваў хімікам для прыватных фірмаў, пазней – далучыўся да касмічных праграмаў. Ён праводзіў фундаментальныя даследванні ракетнага паліва, што спатрэбілася і для палёту чалавека на Месяц, і для далейшых касмічных даследванняў. Касмічным праграмам Кіт прысвяціў 25 гадоў свайго жыцця.

Ужо будучы мэтрам сваёй справы, Кіт вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці: чытаў лекцыі ў Мэрылэндзе ды Вашынгтоне. Жывучы на чужыне, Кіт не губляў сувязі з беларускай дыяспарай. Сярод сямі моваў, якімі валодаў, беларуская займала пачэснае першае месца. Барыс Уладзіміравіч памёр у 2018-м у Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця.

7 красавіка

У 1897 годзе нарадзіўся Юрка Лістапад.

Пачынаў як педагог і публіцыст, пісаў у беларускія выданні. Увосень 1920-га быў абраны ў Раду Случчыны. Пасля паразы Слуцкага паўстання апынуўся ў Вільні: зноўку пісаў, настаўнічаў. Неспадзявана ў 1922-м вярнуўся ў Слуцак, дзе ўжо праз пару год быў арыштаваны.

Паводле следчых, Лістапад рыхтаваў узброенае паўстанне, арганізоўваў падпольныя ячэйкі, назапашваў зброю. Ці так яно было насамрэч? Невядома. Сам працэс над “лістападаўцамі” у БССР зрабілі як мага больш гучным. Прыцягнулі для асуджэння паўстанцаў нават Цішку Гартнага. Суд меўся запалохаць усіх нязгодных з савецкай уладай.

Юрка Лістапад.jpg

Надзіва, Лістапад атрымаў усяго пяць год, выйшаў праз два. Але сістэма яго ўжо ўзяла ў абарот. У 1930-м – чарговы арышт па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Вызвалілі. У 1933-м зноўку арышт. ГУЛАГ, будаўніцтва БАМу. У 1938-м за агітацыю сярод вязняў чарговы суд – апошні. “Тройка” прысудзіла Юрку Лістапада да растрэлу.

8 красавіка

У 1986 годзе Гарбачоў упершыню выкарыстаў слова “Перабудова”.

Савецкі генсек тады сустракаўся з працоўнымі ў Тальяці. Слова прагучала менавіта як ёмісты сінонім для сацыяльных і эканамічных зменаў, бо жыць як раней было ўжо немагчыма.

Міхаіл Сяргеевіч апынуўся рэдкім савецкім кіраўніком, у якога хапіла смеласці пайсці насуперак інерцыі. Эканоміка СССР на працягу доўгіх год знаходзілася ў палоне вайсковай гонкі, кошты на нафту апускаліся, залатыя запасы праядаліся. Нягледзячы на жалезную заслону, заходнюю культуру і тэму свабоды як такой, нельга было ўжо выбіць з галоваў людзей.

Перабудова прадугледжвала комплекс мераў: ад антыалкагольнай кампаніі да галоснасці. Ні пра які распад Саюзу гаворкі не ішло. Але для нацыянальных рэспублікаў – ад Сярэдняй Азіі да Прыбалтыкі – перабудова стала яшчэ і часам нацыянальнага ўздыму. Менавіта падчас яе ў Беларусі сфармаваліся грамадскія рухі, з’явіліся публічныя палітыкі, былі апублікаваныя гістарычныя і мастацкія творы, якія набліжалі абвяшчэнне незалежнасці ў 1991-м.

9 красавіка

У 1970-м у Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг праз забойства хіпі.

Некалькі сотняў хіпі стаялі ў “счэпках”, бараніліся ад міліцыі ды ўнутраных войскаў. Далей - затрыманні, адміністратыўныя справы, выключэнні з навучальных установаў. Як такое было магчымым у Менску часоў “брэжнеўскага застою”?

7 красавіка нефармал Вячаслаў Максакоў з сябрам спыніліся ля кінатэатру “Навіны дня”, да іх дачапіліся невядомыя. Максакова ўдарылі “заточкай” – смяротна. Праз дзень на тым месцы нехта зрабіў графіці: “Тут забілі Славу Максакова”. У дзень пахавання сябры загінулага ехалі на памінкі, але ўбачылі чалавека, які змываў надпіс.

Хіпі 70-х.jpg

Вылецелі з аўтобуса, прагналі “змывальшчыка”. На месца пачалі падцягвацца іншыя нефармалы, за імі – міліцыя… Следчыя доўга не маглі паверыць у спантаннасць акцыі, шукалі “канцы”, арганізатараў. А моладзі наўпрост не спадабалася, што нехта нішчыць на ашфальце памяць пра сябра. Падзея адгукнулася ціскам на нефармалаў, чысткамі ў ВНУ, забаронамі канцэртаў.

10 красавіка

У 1900 годзе нарадзіўся Гаўрыла Гарэцкі.

Малодшы брат Максіма Гарэцкага. Іх дарогі – падобныя і розныя. Максім стаў літаратурным класікам, Гаўрыла – навукоўцам. Абодва спазналі жорны савецкіх рэпрэсіяў, хадзілі пад смерцю. Гаўрыла выжаў, ягоны брат – не.

Гаўрыла Гарэцкі – адзін з заснавальнікаў і акадэмік АН БССР. У навуковым плане займаўся рознымі профілямі: эканоміка, геаграфія, сельская і лясная гаспадарка. Найбольш вядомы як геолаг. У 1931-м Гаўрылу арыштвалі як кіраўніка “контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Некалькі разоў (!) прысуджалі да смерці – кожны раз замянялі тэрмінамі ў ГУЛАГу.

Будучы ў Расеі займаўся геалагічнымі даследваннямі: гэта дапамагала выжыць ды трымаць розум у працоўным стане. Рэабелітаваны адно ў 1958-м. У 1965-м адноўлены ў званні акадэміка. У 1969-м – вярнуўся ў Менск. Далей ужо пасыпаліся дзяржаўныя прэміі, публікацыі. Вядомы навуковец Радзім Гарэцкі – акурат сын Гаўрылы.

11 красавіка

У 1936 годзе нарадзілася Івонка Сурвілла, сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», старшыня Рады БНР

У 1944-м яе сям’я эмігравала са Стаўпеччыны на Захад, асела ў Францыі. Івонка навучалася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы, скончыла ўніверсітэт у Сарбоне. Разам з мужам пераехалі спачатку ў Гішпанію, пазней – у Канаду.

Івонка Сурвіла.jpg

Ужо ў Канадзе Івонка стала адным з лідэраў дыяспары. У 1989-м заснавала фонд дапамогі пацярпелым ад Чарнобылю беларусам. Дзякуючы яму, у Беларусь не толькі перадавалі лекі ды медычнае абсталяванне, але і бралі ў Канаду на рэабілітацыю дзетак з забруджаных зонаў.

Ад 1997 году і да сёння Івонка Сурвілла ўзначальвае Раду БНР (яе папярэднікам быў Язэп Сажыч). Апрача палітычнай і дыяспарнай дзейнасці, спн. Івонка піша карціны, удзельнічае ў выставах. Мае двух дачок – Ганну і Паўліну.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў. Анлайн-праект называецца «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Пра гэта паведаміў Віктар...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч у новым відэа расказвае пра вялікага і скандальнага Эрнэста Хэмінгуэя, яго першы раман «І ўзыходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile

У Артура Камароўскага ў лютым 2023 выйшла другая кніжка вершаў. У зборніку ёсць лірычная і паўдакументальная паэзія,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    Грамадства
    Памёр пісьменнік Анатоль Казлоў
    Грамадства Літаратура
    Хэмінгуэй, Кляшторны і страчанае пакаленне, скалечанае вайной. Новае відэа ад Андрэя Хадановіча
    Грамадства
    Цялеснасць, сэксуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile
    Літаратура
    Прыўкрасныя, нязручныя, заганныя. Тры важныя «другасныя» гераіні белліту
    Грамадства
    Запрацаваў рэсурс па лічбавай, фізічнай і псіхалагічнай бяспецы
    Грамадства
    У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    Літаратура
    Літрадыё вярнулася
    Афіша
    У Юрмале пакажуць выставу, прысвечаную беларускім пратэстам
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Андрэя Федарэнкі «Пра аднаго пісьменніка» цяпер можна паслухаць
    Гісторыя
    Тамаш Грыб — міністр БНР, муж Паўліны Мядзёлкі і Палуты Бадуновай
    Грамадства Мастацтва
    «Малюю наша жыццё». У Рызе пройдзе выстава карцін з серыі «Коцікі Свабоды»
    Грамадства
    Па манетах можна пазнаваць свой край: гісторыя аднаго хобі
    Культура
    Гомель здзіўляе кніжнымі рарытэтамі
    Каляндар
    Каляндар з 20 па 26 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Афіша

  • 21.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Імпрэза да Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА ў Берліне

  • 21.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 21.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 21.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 21.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 21.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 21.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип