• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.12.2021 | Гісторыя Каляндар

Каляндар. 13 снежня 1918 г. адбыўся раскол Рады БНР

13 снежня, 1919 г. адбыўся раскол рады Беларускай Народнай Рэспублікі на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.


Government_of_BNR.jpg
На фота: Першы склад Народнага Сакратарыята. Злева направа: сядзяць — Бурбіс, Серада, Варонка, Захарка, стаяць — Смоліч, Крачэўскі, Езавітаў, Аўсянік, Заяц.

Прадстаўнікі сацыялістычнага накірунку выступілі супраць супрацоўніцтва сацыял-дэмакратычнага кіраўніцтва Рады БНР з польскімі ўладамі. З гэтага моманту Рада БНР падзялілася: большая яе частка ў 50 чалавек абвясціла сябе Народнай Радай БНР, меншая, у складзе 37 чалавек — Найвышэйшай Радай БНР.

Старшынёй Народнай Рады абраны Пётра Крачэўскі, а намеснікамі сталі Палута Бадунова і Васіль Захарка, пасаду сакратароў занялі Навум Козіч і Язэп Мамонька. Яны склалі прэзідыум Народнай Рады, які ў перыяд паміж сесіямі выконваў яе паўнамоцтвы. Раду міністраў узначаліў Вацлаў Ластоўскі. Пастановай Рады было прадугледжана, што ўсе дзеянні ўрада ўзгадняюцца з прэзідыумам Рады.

Старшынёй Найвышэйшай Рады БНР быў абраны Язэп Лёсік, які дагэтуль узначальваў Раду БНР. У прэзідыум увайшлі Сымон Рак-Міхайлоўскі, Ян Серада, Аляксандр Уласаў, Кузьма Цярэшчанка.

Польскія акупацыйныя ўлады не прызналі Народную Раду, выдалі загад пра яе роспуск, Бадунову, Ластоўскага і Мамоньку кінулі за краты. У студзені 1920 года патаемна выехалі з Мінска ў Берлін Крачэўскі і Захарка. У траўні 1920 года Бадунова, Грыб, Ластоўскі і Мамонька атрымалі дазвол выехаць у Рыгу.

З 4 ліпеня 1920 года ідзе паспяховае наступленне Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце. Паводле дамовы РСФСР і Літвы, Літоўскай Рэспубліцы была перададзена значная частка беларускіх зямель. Гэта выклікала абурэнне і Найвышэйшай, і Народнай Радаў. Захарка ўручыў ноту пратэсту наркаму замежных спраў РСФСР Георгію Чычэрыну.

Стала зразумела, што РСФСР не прызнае БНР. Беларускія эсэры адмовіліся супрацоўнічаць з бальшавікамі і не падпісалі Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. Дзеячы патрабавалі абвясціць поўную незалежнасць Беларусі ў яе этнічных межах, стварыць самастойнае беларускае войска і кааліцыйны сацыялістычны ўрад, прызнаць беларускую мову дзяржаўнай. Беларускую дзяржаву не прызнала і Польшча. Пасля заключэння 12 кастрычніка 1920 года міру паміж РСФСР і Польшчай у Рызе 20 кастрычніка адбылася нацыянальна-палітычная нарада з удзелам прадстаўнікоў беларускіх сацыялістаў і беларускіх сацыял-дэмакратаў.

Сябра прэзідыўма Найвышэйшай Рады БНР Кузьма Цярэшчанка ад яе імя прызнаў Народную Раду адзіным паўнамоцным прадстаўніком беларускага народа. З гэтага часу Народная Рада стала называцца Радай БНР.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип