• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.11.2021 | Гісторыя Каляндар

Каляндар. 23 лістапада 1866 г. памёр Адам Ганоры Кіркор

23 лістапада 1866 г. памёр Адам Ганоры Кіркор, літаратар, археолаг і даследчык спадчыны Вялікага Княства Літоўскага.


Adam_Kirkor._Адам_Кіркор_(XIX).jpeg.jpeg

Кіркоры мелі татарскія карані, сям’я была з небагатай шляхты з вёскі Слівіна, раней — Магілёўшчына, зараз Смаленская вобласць. У юнацтве Адам скончыў Віленскі дваранскі інстытут. Яго першы вопыт у друку — апавяданні «Смерць паэта», «Прут» і артыкул «Рэшткі паганскіх звычаяў у Беларусі» ў зборніку «Досведы ў рускай славеснасці выхаванцаў гімназій Беларускай навучальнай акругі», які выйшаў у Вільні ў 1839 годзе. Быў на царскай службе ў Казённай палаце з 1838 па 1864 гады, з 1849 года — сябра губернскага статыстычнага камітэта.

Рэдагаваў штогадовыя «Памятныя кніжкі Віленскай губерні». Выданне ўтрымлівала ў тым ліку і артыкулы Кіркова па краязнаўстве, гісторыі, этнаграфіі былых земляў Вялікага Княства. На польскай мове выдаў шэраг літаратурных зборнікаў, якія кансалідавалі літаратараў, блізкіх да духу Кіркора. З 1855 года стаў сапраўдным сябрам Віленскай археалагічнай камісіі, падрыхтаваў і выдаў каталог Музея старажытнасцяў.

У 1859 годзе Адам Кіркор займеў уласную друкарню і заснаваў выдавецтва, якое друкавала пераважна навуковую і асветніцкую літаратуру на польскай, рускай, літоўскай мовах, а таксама газету «Віленскі Веснік» на рускай і польскай мовах, якую Кіркор сам і рэдагаваў. Выдавецтва стала прытулкам для віленскай інтэлегенцыі. У часы паўстання 1863 — 1864 гг., калі ў краі праводзіў сваю рэпрэсіўную палітыку граф Мікалай Мураўёў, Кіркор спачатку карыстаўся некаторым даверам генерал-губернатара і яго атачэння. У 1863 годзе Адам нават быў рэдактарам штотыднёвага выдання «Віленскі паліцэйскі лісток», працягваў рэдагаваць «Віленскі веснік», з 1864 года веснік выходзіў выключна на рускай мове.

Кіркор быў лаяльным да ўлады, але Мураўёў і потым новы генерал-губернатар фон Каўфман з цягам часу ўсё менш давяралі яму. У выніку Адам перабраўся ў Санкт-Пецярбург, дзе пры садзейнічанні вядомага кнігавыдаўца Маўрыкія Вольфа дамогся магчымасці выдаваць газету «Новое время», выходзіла з 1868 года. Газета павінна была служыць узаемнаму збліжэнню польскага і рускага грамадства, тым самым — нармалізацыі становішча ў Паўночна-Заходнім краі. Прадстаўнікі дэмакратычнага рускага друку ўспрынялі выданне як папаўненне ў лагеры рэакцыйнай перыёдыкі, а кансерватары абвінавацілі «Новое время» ў антырускай арыентацыі.

У 1871 годзе Адам Кіркор стаў банкрутам, перабраўся ў Кракаў, які ў тыя часы належыў Аўстрыі. Там ён працягнуў выдаваць літаратурна-навуковыя альманахі, весці раскопкі, чытаць лекцыі па археалогіі і літаратуры.

Часам артыкулы і нататкі Кіркора з’яўляліся ў папулярных часопісах Расійскай Імперыі. У перыяд з 1879 па 1884 год Маўрыкій Вольф выдаў пад агульным загалоўкам «Маляўнічая Расія» серыю аб’ёмістых тамоў ілюстраваных апісанняў расійскіх рэгіёнаў. Трэці том выдання быў прысвечаны землям былога Вялікага Княства, дзе пераважна былі тэксты Кіркора. Там жа была апісаная міфалогія продкаў сучасных беларусаў.

Адам Кіркор памёр у Кракаве і быў пахаваны на гарадскіх могілках.

АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип