Каляндар. 31 кастрычніка

30.10.2009 Каляндар

1833: Нарадзіўся Фёдар Леантовіч — гісторык, які ўсё жыццё займаўся мінуўшчынай Вялікага Княства Літоўскага.

1885: Нарадзіўся Міхайла Грамыка, беларускі пісьменнік і навуковец (пам. 30.6.1969).

1905: у Менску ля Віленскага вакзалу на загад расейскага губэрнатара Паўла Курлова расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя. Загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.

1937: Нарадзіўся беларускі мастак-графік Яўген Кулік.

anton_balicki

1937: Расстраляны Антон Баліцкі — дзяржаўны дзяяч, адзін з завадатараў і праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР.

1943: У Савецкім Саюзе ўладамі быў зьдзейсьнены генацыд карачаеўскага народу, які масава гвалтоўным парадкам перасялілі з гістарычнае радзімы ў Сібір і Казахстан.

1968: Аркадзю Куляшову і Максіму Танку прысвоілі званні народных паэтаў Беларусі.

1992: Памёр Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч.