• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.11.2021 | Каляндар

Каляндар на 1-7 лістапада. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


1 лістапада

1984. Памёр славуты беларускі жывапісец і графік, мастак-манументаліст Пётра Сергіевіч.

Piotar_Sierhijevič_stamp.jpg
Марка з выявай Пётры Сергіевіча, выпушчаная «Белпоштай» у 1994 годзе

Мастак нарадзіўся на Браслаўшчыне 10 ліпеня 1900 года. У 1919 годзе паступіў вучыцца ў Акадэмію прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта імя Стэфана Баторыя, вучыўся пад кіраўніцтвам прафесара Фердынанда Рушчыца, тады і раскрыўся талент маладога мастака. Амаль усё жыццё жыў і працаваў у Вільні. У 1965 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча Літоўскай ССР.

Найбольш вядомыя карціны Сергіевіча «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года» (1955), «Скарына ў друкарні» (1957), «К. Каліноўскі і В. Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў» (1959), «Скарына ў рабочым кабінеце» (1960), «Арышт Паўлюка Багрыма» (1970).

Мастак быў пахаваны на віленскіх вайсковых могілках.

2 лістапада

Дзяды — дзень памінання памерлых

Дзяды.png

У народным календары беларусаў, паводле вераванняў, у гэтыя дні памерлыя, яны ж «дзяды», «душы», «бацькі», завітваюць у свае дамы на памінальную вячэру. Душы продкаў на вячэру выклікаюць і потым адпраўляюць назад. Асноўнымі стравамі на «Дзяды» былі куцця, аўсяны кісель і бліны.

Жывым за сталом можна з’есці толькі тры стравы і выпіць толькі тры чаркі. Пасля ўсе сядзяць і прыгадваюць самыя цікавыя гісторыі з радаводу. Наступным ранкам пасля «дзядоў» у хаты беларусаў прыходзілі даядаць вячэру «бабы» — продкі-нябожчыцы. Такі вось замагільны гендарны баланс.

Абрад мае старажытнае, язычніцкае паходжанне і сыходзіць каранямі да першабытнага культу продкаў.

3 лістапада

1771. Няўдалая спроба выкрасці караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Stanisław_August_Poniatowski_coronation_robes.jpg

У 1764 годзе пры нешматлікім удзеле шляхты і рашучай падтрымцы Кацярыны II Станіслаў Панятоўскі быў абраны каралём Рэчы Паспалітай. Палітыкай новага манархам хутка стала незадаволенай вялікая частка шляхты, і з 1767 года пры падтрымцы Расіі і Прусіі яна пачынае аб’ядноўвацца ў Канфэдэрацыі. Напрыканцы 1767 і пачатку 1768 года адбыўся сейм пад патранатам прадстаўніка Кацярыны ІІ графа Мікалая Рэпніна.

На сейме зацвердзілі «кардынальныя правы», якія гарантавалі шляхце некаталіцкага веравызнання свабоды, прывілеі і роўнасці, як у шляхты-каталікоў. Кансерватыўную шляхту такія новаўводзіны не задавальнялі, не падабалася ім актыўнае ўмяшальніцтва ў палітыку дзяржавы Расіі і Прусіі, таму шляхта і магнаты аб'ядналіся ва ўзброены палітычны саюз, каб змагацца за цэласнасць і незалежнасць Рэчы Паспалітай – Барскую канфэдэрацыю. Яна была ўтворана 28 лютага 1768 года ў мястэчку Бар.

3 лістапада 1771 года канфедэраты здзейснілі спробу выкрасці караля, якая правалілася. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена з дапамогай Расійскай арміі, а ў 1772 годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай.

4 лістапада

1794. Загінуў генерал паўстання 1794 года Якуб Ясінскі

Jakub_Jasinski._Якуб_Ясінскі_(J._Maračynski,_XIX).jpg

Славуты вайсковы і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнант, выбітны інжынер, яшчэ і паэт. Быў лідарам радыкальнага крыла паўстанцаў Тадэвуша Касцюшкі, прыхільнікам ідэяў Французскай рэвалюцыі, за што атрымаў мянушку «літоўскі якабінец». Падчас паўстання быў камандуючым войскамі Вялікага Княства Літоўскага.

3 лістапада рускія войскі пачалі штурмаваць Варшаву, на шляху была Прага — прадмесце сталіцы. Бітву за ўваход у Варшаву потым назвалі «пражскай рэзанінай». Пасля таго, як рускія салдаты прарвалі абарону, мірныя жыхары пачалі адступаць да самой Варшавы, адыход мірнага насельніцтва прыкрываў са сваімі жаўнерамі генерал Ясінскі, тут ён і загінуў. Пахаваны Якуб Ясінскі на Каменкаўскіх могілках разам са сваімі паплечнікамі.

6 лістапада

1987. Заснаваны Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску

Музей_Traeckaje_suburb-1.jpg

Музей знаходзіцца ў Траецкім прадмесці ў гістарычным будынку былой абутковай фабрыкі па вул. Багдановіча, 13. Мае 9 філіялаў. У музейных зборах захоўваюцца рукапісы, рукапісныя кнігі, друкаваныя выданні, старадрукі, кнігі з аўтографамі, фотаматэрыялы, графіка. З адметных — архівы і персанальныя матэрыялы Цёткі, В. Быкава, Ц. Гартнага, У. Караткевіча, К. Крапівы, І. Шамякіна і інш.

7 лістапада

1990. Найбуйнейшы антыкамуністычны мітынг у БССР

мітынг_07_1990.jpg

У Мінску каля Дома ўрада мела месца антыкамуністычная маніфестацыя і мітынг-шэсце «Памяць ахвяр камуністычнай дыктатуры». Удзельнікі мітынгу, прарваўшы міліцэйскі кардон, усклалі да помніка Леніну абвязаны калючым дротам крыж, гіпсавы шкілет з крывавымі датамі беларускай гісторыі ХХ стагоддзя, плакат антыкамуністычнага характару і іншыя атрыбуты.

У Брэсце адбылася падобная акцыя, яе арганізавала Брэсцкая Рада БНФ «Адраджэнне», акцыя была недазволенай, аднак сабрала даволі шмат людзей. Акцыя была прысвечана памяці аб ахвярах бальшавіцкага тэрору, супраць дыктатуры КПСС, за свабодную і незалежную Беларусь.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип