• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.04.2022 | Каляндар

Каляндар на 18-24 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


18 красавіка

1903. Нарадзіўся Платон Галавач

platon_halavach.jpg

Гэты беларускі пісьменнік зрабіў сабе проста неверагодную кар’еру. Нарадзіўшыся ў беднай сялянскай сям’і на Бабруйшчыне, ён прайшоў шлях ад простага пастуха да чыноўніка ў высокіх кабінетах.

У міжваеннай БССР Платон Галавач пабыў першым сакратаром ЦК ЛКСМБ, рэдактарам газеты «Чырвоная змена», намеснікам наркама асветы БССР у канцы 1920-х. Апроч гэтага, быў адным з актыўных удзельнікаў, можна сказаць, адным з лідараў «Маладняка» і Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Рэдагаваў часопісы «Маладняк» і «Полымя».

Нягледзячы на высокія пасады, у сваёй творчасці Платон Галавач не толькі складаў хваласпевы паноўнаму савецкаму ладу. Яго творы літаральна прасякнуты нуарнымі ноткамі, якія адлюстроўвалі змрочную рэчаіснасць.

Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі былі забітыя некалькі дзясяткаў беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў...

19 красавіка

1881. Нарадзіўся Усевалад Ігнатоўскі

ihnatouski.jpg

Будучы знаны беларускі гісторык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч з’явіўся на свет у сям’і вясковага настаўніка на Палессі. Атрымаў духоўную адукацыю, меўся стаць святаром, аднак гісторыя распарадзілася іначай.

З маладых гадоў захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі. Быў блізкім да партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). За сваю дзейнасць арыштоўваўся і высылаўся, з праблемамі вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1911 годзе скончыў універсітэт у горадзе Юр’еў (цяпер Тарту, Эстонія).

Быў актыўным удзельнікам дзяржаватворчых і нацыятворчых працэсаў. У БССР займаў розныя важныя пасады. Кіраваў Мінскім педагагічным інстытутам. З 1921 года народны камісар асветы. Дзякучы яго дбанням на базе Інстытута беларускай культуры з’явілася Акадэмія навук, першым прэзідэнтам якой стаў Ігнатоўскі.

Аўтар «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі». У сваіх працах даследаваў паўстанне 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі.

У 1931 годзе скончыў жыццё самагубствам. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

20 красавіка

1923. Вацлаў Ластоўскі падае ў адстаўку

У гэты дзень Вацлаў Ластоўскі, які займаў пасаду прэм’ер-міністра БНР, складае свае паўнамоцтвы.

Vaclaw_Lastowski.jpg

Народная рада БНР, якую ачольваў Ластоўскі, пасля расколу снежня 1919 года была вымушана выехаць у Коўна. Гэта было абумоўлена тым, што дзеячы займелі праблемы не толькі з бальшавікамі, уладу якіх не прызнавалі, але таксама і з польскімі ўладамі.

Па першым часе літоўцы мелі цікавасць да беларусаў і ўсяляк імкнуліся іх падтрымаць, аднак з часам падтрымка пачала згасаць.

Сыход Ластоўскага з пасады быў абумоўлены таксама і канфліктам у беларускім асяродку — да гэтага яго змушала група Аляксандра Цвікевіча.

Пасля адыходу ад палітычнай дзейнасці Ластоўскі заняўся культурніцкімі і навуковымі справамі, а ў 1927 годзе пераехаў у сталіцу Савецкай Беларусі.

Чытайце яшчэ: Калі і чаму Вацлаў Ластоўскі выправіўся ў сваё апошняе падарожжа?

21 красавіка

1923. Памёр Ігнат Канчэўскі

Вядомы беларускі мысляр пайшоў з жыцця ў зусім маладым узросце — яму было ўсяго 27 гадоў.

Ihnat_Kancheuski.jpg

Ігнат Канчэўскі пісаў эсэ, прозу, публіцыстыку і складаў вершы. Пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч ён апублікаваў у 1921 годзе знакаміты твор «Адвечным шляхам», дзе паспрабаваў разабрацца з беларускім светаглядам і сітуацыяй дуалістычнасці беларускай душы, якая абумоўлена знаходжаннем на гістарычным памежжы.

Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч так пісаў пра твор «Адвечным шляхам»: «Калі паяднаць унутры беларускага космасу два полюсы, еўрапейскі Захад і маскоўскі Усход, немагчыма, мы мусім навучыцца жыць па-за імі: пазіцыя мудрага ў тым, каб вада прымала форму рэчышча, але не ў кшталце ахвяры ці інерцыі, падуладнасці і памяркоўнасці, а — па-над. Будысцкая пустэча і даоскае „нядзеянне“ Канчэўскага перагукаецца з трагізмам існавання беларуса амаль анекдатычна, але гэта жарт гроссмайстара-сэнсэя, скіраваны на тое, каб вучні асэнсавалі яго і крыху падумалі. Над „ліючайся формай“ Канчэўскага думаем дагэтуль — бо штучка з разраду егіпецкага сфінкса і ўсмешкі Джаконды».

Ігнат Канчэўскі жыў і памёр у Вільні.

У мінулым годзе быў выдадзены том з эсэ і вершамі  Ігната Канчэўскага, які ўклаў Ціхан Чарнякевіч.

22 красавіка

1937. Застрэліўся Язэп Адамовіч

jazep_adamovich.jpg

Гэты беларускі дзяржаўны дзеяч нарадзіўся ў 1897 годзе ў Барысаве ў сям’і працоўных і пражыў усяго 40 гадоў. Але колькі ўсяго паспеў зрабіць за гэта невялікае жыццё!

З маладых гадоў цікавіўся рэвалюцыйнымі ідэямі, з-за чаго меў праблемы з паліцыяй. Прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, быў узнагароджаны трыма Георгіеўскімі крыжамі.

У міжваеннай БССР займаў высокія дзяржаўныя пасады: з 1921 года быў наркамам ваенных і ўнутраных спраў БССР, у 1920–1927 гадах сябра ЦВК БССР і прэзідыума ЦВК БССР у 1920–1922 гадах. Актыўны ўдзельнік двух узбуйненняў БССР у 1924 і 1926 гадах, калі тэрыторыя рэспублікі павялічылася істотным чынам за кошт раней забраных тэрыторый.

Адзін з натхняльнікаў і архітэктараў палітыкі беларусізацыі ў сярэдзіне 1920-х гадоў у БССР.

Скончыў жыццё самагубствам у разгар масавых рэпрэсій.

23 красавіка

1886. Нарадзіўся Змітрок Бядуля

biadulia_i_kolas.jpg
Змітрок Бядуля і Якуб Колас

Будучы беларускі класік з’явіўся на свет у габрэйскай сям’і, таму атрымаў адпаведную рэлігійную адукацыю. З малых гадоў ведаў і іўрыт, і ідыш, а першыя вершы пачаў складаць на іўрыце. За жыццё авалодаў пяццю мовамі.

Самуіл Плаўнік, а менавіта так звалі пісьменніка, пачаў друкавацца яшчэ ў «Нашай Ніве» ў 1910-х гадах. У 1912 годзе перабраўся ў Вільню на сталае жыхарства і пачаў на сталай аснове супрацоўнічаць з газетай.

У 1920-я гады шчыраваў на літаратурнай ніве. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк» і «Узвышша», працаваў у газеце «Савецкая Беларусь» і часопісе «Наш край».

У 1930-я гады падвяргаўся нападкам крытыкаў кшталту сумнавядомага Лукаша Бэндэ, якія шукалі ў ягонай творчасці «беларускі нацыяналізм».

Памёр 3 лістапада 1941 года, у цягніку на станцыі Уральск, па дарозе ў эвакуацыю. У лістападзе 2020 года перапахаваны на Усходніх могілках Мінска.

24 красавіка

1977. Нарадзіўся Сяргей Балахонаў

balachonau.jpg

Знаны беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык і музыка з’явіўся на свет у вёсцы Свяцілавічы Веткаўскага раёна. У 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Публікаваўся ў самвыдатаўскіх друкаванках, газетах «Наша слова» і «Наша Ніва», часопісе «ARCHE-Пачатак». Трывала асацыюецца з постмадэрнісцкім кірункам у літаратуры.

Аўтар кніг прозы «Імя грушы» (2005), «Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі» (2012), «Інфанта і аднарог» (2015) і «Бог кахання Марс» (2020). Непераўзыдзены майстар гістарычных містыфікацый.

Жыве і працуе ў Гомелі.

К.К., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 25.05 — 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 25.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 25.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 25.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 25.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 25.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 25.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 25.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM