• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.05.2023 | Каляндар

Каляндар з 15 па 21 траўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


15 траўня

1845. Нарадзіўся Ян Чэрскі

Jan_Czerski.jpg

Гэты вядомы беларускі геолаг і даследчык Сібіры з’явіўся на свет у шляхецкай сям’і на Віцебшчыне ў маёнтку Свольна. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, а ў 1860 годзе працягнуў навучанне ў Шляхетным інстытуце ў Вільні.

За ўдзел у паўстанні 1863 года быў асуджаны да бестэрміновай рэкруцкай службы ў Сібіры з канфіскацыяй маёмасці. У 1869 годзе ў сувязі з хваробай сэрца быў звольнены без права выезду. Увосень 1871 года Ян Чэрскі па запрашэнні акадэміка Мідэндорфа перабраўся з Омска ў Іркуцк, дзе стаў адначасова пісарам, бібліятэкарам і кансерватарам ва Усходне-Сібірскім аддзеле Рускага геаграфічнага таварыства.

З 1873 па 1892 гады здзейсніў шэраг экспедыцый па вывучэнні Паўночна-Усходняй Сібіры, найперш возера Байкал. Памёр ад сухотаў 7 ліпеня 1892 года ў часе адной з экспедыцыі і быў пахаваны на беразе ракі Калыма.

Яго імем названы горныя храбты ў Паўночна-Усходняй Якуціі і Забайкаллі, гара каля Іркуцка, перавал на рацэ Хоран, даліна ў Саянах, пасёлак (былы Ніжне-Калымск) на Ніжняй Калыме.

16 траўня 

1911. Нарадзіўся Васіль Вітка 

Vitka_Vas.jpg

Вядомы беларускі дзіцячы пісьменнік, якога насамрэч звалі Цімох Васільевіч Крысько, з’явіўся на свет у вёсцы Еўлічы на Случчыне. Скончыў Слуцкую прафтэхшколу, пасля чаго працаваў спачатку слесарам, а потым у рэдакцыях розных рэспубліканскіх выданняў. 

Пісьменнік перажыў сталінскія рэпрэсіі — быў выгнаны з працы з фармулёўкай «за страту пільнасці і лібералізм». Імаверна, што на некага не данёс. Пайшоў у дзіцячую літаратуру свядома, бо там было менш патрабаванняў да ідэалагічнага зместу.

Друкаваўся Васіль Вітка з 1928 года. Першы зборнік вершаў мае назву «Гартаванне». Аўтар кніг «Поўдзень», «Вернасць», «Ружа і штык», «Праводзіны лета» і іншых шматлікіх твораў для дзяцей, а таксама п’есы «Шчасце паэта», якая прысвечана Янку Купалу. 

Яго творы перакладзены на замежныя мовы. Міжнароднае журы па прэміях Ханса Крысціяна Андэрсена ўзнагародзіла Васіля Вітку ганаровым дыпломам, імя паэта занесена ў ганаровы спіс дацкага казачніка. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Лаўрэат медаля Францыска Скарыны.

Пайшоў з жыцця ў 1996 годзе.

17 траўня 

1819. Нарадзіўся Станіслаў Манюшка 

vr3a05q7xzivwvlepplpmvgyjo51dbgv.jpg

Стваральнік польскай оперы з’явіўся на свет у маёнтку Убель на Міншчыне. Бацька — Чэслаў Манюшка, капітан палка літоўскіх драгунаў, ад’ютант штаба маршала Мюрата. Маці — Лізавета Маджарская, па паходжанні армянка, была адоранай піяністкай і вучыла Станіслава музыцы. 

Станіслаў Манюшка вучыўся ў Мінскай гімназіі, дзе музыкант Дамінік Стафановіч выпеставаў яго талент і прывіў эстэтычны густ. Музычную адукацыю Станіслаў Манюшка атрымаў у Берліне пад кіраўніцтвам рэктара Берлінскай пеўчай акадэміі кампазітара Карла Фрыдрыха Рунгенхагена.

З 1836 па 1858 гады жыў у Вільні, дзе служыў арганістам пры касцёле Святога Яна. З 1858 года жыў у Варшаве, быў дырыжорам Варшаўскага Вялікага тэатра, а ў 1864–1872 гадах прафесарам Музычнага інстытута. 

Пры напісанні сваіх твораў натхняўся беларускай тэматыкай, бо яна была яму добра вядомай. З гэтай прычыны Станіслаў Манюшка не чужы і нам кампазітар. Вяртанне ягонага імя ў беларускі кантэкст адбылося ў 50-я гады ХХ стагоддзя дзякуючы Адаму Мальдзісу, які пісаў пра яго артыкулы. 

Памёр у Варшаве 4 чэрвеня 1872 года.

18 траўня 

1958. Нарадзіўся Ян Максімюк 

Jan_Maksymiuk_original.jpg

Гэты вядомы беларускі журналіст і перакладчык з’явіўся на свет на Беласточчыне. 

У 1983 годзе скончыў фізічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, інструктарам і сакратаром Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку, журналістам «Нівы», перакладчыкам у амерыканскім пасольстве ў Варшаве. 

Ян Максімюк перакладаў з беларускай мовы на польскую творы Адама Глобуса, Ігара Бабкова, Уладзіміра Арлова, Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча, Альгерда Бахарэвіча ды іншых беларускіх літаратараў. Таксама рабіў пераклады з англійскай, французскай, чэшскай, нарвежскай на беларускую і з нарвежскай на падляшскую. 

Ягоныя пераклады публікаваліся асобнымі выданнямі ў Польшчы і ў часопісных варыянтах у полацкім «Калосьсі», беластоцкай «Правінцыі», мінскім «ARCHE» ды іншых выданнях. 

Акрамя гэтага Ян Максімюк з’яўляецца адным са стваральнікаў літаратурнай нормы падляшскіх гаворак — падляшскай мовы.

19 траўня 

1890. Нарадзіўся Данат Макаёнак

MakijonekDonat.jpg

Гэты вядомы лётчык-ас Першай сусветнай вайны беларускага паходжання і адзін са стваральнікаў польскай авіяцыі ў міжваенны час нарадзіўся ў вёсцы Дамбоўка на Віцебшчыне ў каталіцкай сям’і. 

У 1906 годзе скончыў Віцебскае вучылішча. Пасля прызыву ў царскую армію ў 1911 годзе праходзіў навучанне ў Севастопальскай школе авіацыі. Падчас Першай сусветнай вайны здзейсніў каля 600 баявых вылетаў, удзельнічаў у больш за 30 паветраных баях, збіў 8 варожых самалётаў. 

Поўны георгеіўскі кавалер усіх чатырох ступеняў. Пасля вайны ў званні капітана паступіў на службу ў Паветраныя сілы Другой Рэчы Паспалітай і быў адным са стваральнікаў польскай ваеннай авіяцыі. Браў удзел у савецка-польскай вайне 1920 года. 

Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну быў арыштаваны і змешчаны ў лагер смерці Асвенцым, дзе і загінуў 18 чэрвеня 1941 года.

20 траўня 

1902. Нарадзіўся Язэп Пушча

88A8EF9A-ED81-48C4-B46A-7289F54A6767_cx0_cy25_cw0_w1200_r1.jpg

Плашчынскі Іосіф Паўлавіч — так насамрэч звалі паэта, з’явіўся на свет у Каралішчавічах на Міншчыне.
У 1910–1913 гадах ён вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы, потым у Мінскім рэальным вучылішчы. У 1925–1927 гадах вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адкуль перавёўся ў Ленінградскі ўніверсітэт. Пасля працаваў настаўнікам, у Інбелкульце, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. 

Язэп Пушча з’яўляецца адным з заснавальнікаў літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Друкаваўся з 1922 года. Аўтар паэтычных зборнікаў, паэм «Песні вайны», «Крывавы плакат», «Бор шуміць», казкі для дзяцей «На Бабрыцы». На беларускую мову пераклаў аповесць Аляксея Талстога «Дзяцінства Мікіты». 

25 ліпеня 1930 года быў арыштаваны па справе неіснуючага «Саюза вызвалення Беларусі». У выніку выпраўлены ў высылку на 5 гадоў, якую адбываў у Чэбаксарах. У 1937–1958 гадах працаваў настаўнікам і дырэктарам школ Горкаўскай і Уладзімірскай абласцей. У ліпені 1958 года з сям’ёй вярнуўся ў Мінск. Памёр у 1964 годзе. 

Нягледзячы на перажытыя рэпрэсіі і высылку, паэзія Язэпа Пушчы засталася светлай па сваім настроі.

21 траўня 

1991. ВС БССР адмаўляецца абвесціць незалежнасць

4c3m7iodozxbojtxbdawirrun088plbt.jpg

У гэты дзень 32 гады таму ў Вярхоўным Савеце БССР дэпутаты адмовіліся ўнесці ў парадак дня сесіі прапанову Апазіцыі БНФ аб абвяшчэнні незалежнасці — наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. 

Яшчэ 27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам БССР была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У адпаведнасці з ёй прызнавалася вяршэнства Канстытуцыі БССР і яе законаў, то-бок поўны прававы суверэнітэт беларускай дзяржавы. Але шлях да атрымання рэальнай незалежнасці аказаўся доўгім і пакручастым, бо камуністычная большасць не спяшалася з гэтым. 

Разам з тым калі ў Маскве адбылася спроба перавароту — так званы ГКЧП, то прапанова была прынятая, і Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР атрымала належны статус. Беларусь не толькі de jure, але і de facto стане незалежнай. Ужо ў верасні 1991 года краіна займее новую назву — Рэспубліка Беларусь і сваю сімволіку.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип