• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.07.2022 | Каляндар

Каляндар з 18 па 24 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


 
18 ліпеня


1909. Нарадзіўся Андрэй Грамыка

hramyka.jpg

З’явіўся на свет будучы дыпламат на Гомельшчыне. Вывучаў у Мінску сельскую гаспадарку. У 1934 годзе перабраўся ў Маскву. З 1939 года працаваў у Народным сакратарыяце замежных спраў СССР. 

У час вайны быў савецкім амбасадарам у Вашынгтоне, адначасова — прадстаўніком на Кубе. Займаўся падрыхтоўкай канферэнцыі ў Ялце і Патсдаме. Удзельнічаў, а пасля кіраваў савецкімі дэлегацыямі на сесіях Генеральнай асамблеі ААН.

Ва ўмовах «халоднай вайны» неаднойчы ўдзельнічаў у працэсах разрадкі, рыхтаваў дакументы па забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў космасе, перадухіліў вайну паміж Індыяй і Пакістанам. У 1980-я спрабаваў змагацца за пасаду генсека СССР, але прайграў Андропаву. Падтрымаў Гарбачова, шкадаваў пра гэта, але ў мемуарах станоўча выказаўся пра перабудову. 

«...Мала хто ў сучасным свеце можа параўняцца з ім... у дыпламатыі ён скрупулёзны прафесійны практык, гэта чалавек вялізных здольнасцей і высокага інтэлекту, што валодае ўсімі рысамі дзяржаўнага дзеяча», — пісаў пра Грамыку ў 1974 годзе дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс. 

На Захадзе Андрэя Андрэевіча паважалі і цанілі, але за стыль перамоваў празвалі Mr. Nyet (Містар «Не»).


Памёр Андрэй Грамыка ў 1989 годзе, пахаваны ў Маскве.

19 ліпеня

1957. Памерла Марыя Іваноўская 

m_ivanouskaja.jpg

Кожны літоўскі школьнік ведае сёння выбітную пісьменніцу Ладзіну Пяледу. Пад гэтым псеўданімам пісалі свае творы дзве сястры — Сафія і Марыя з роду Іваноўскіх. 

Марыя нарадзілася ў 1872 годзе і была малодшай з сёстраў. Сафія была старэйшая на пяць гадоў. Бацька быў удзельнікам паўстання 1863 года. Гаварылі ў сям’і пераважна на польскай мове. Дзяўчаты атрымалі добрую хатнюю адукацыю. 

Марыя пісала з 17 гадоў — спачатку вершы, потым прозу на польскай мове. Пазней, следам за сястрой, пачала ствараць тэксты на літоўскай мове. Таксама добра ведала і мову беларускую. Для той пары гэта не было дзівам. Вядомы літоўскі паэт Людас Гіра, напрыклад, пісаў вершы на беларускай мове, якія потым дасылаў у беларускія выданні. 

У 1898–1926 гадах сёстры пісалі пад агульным псеўданімам Lazdynų Pelėda, літаральна Сава з Ляшчыны, самыя розныя творы на літоўскай мове. У 1926 годзе Сафія пайшла з жыцця. Пасля смерці сястры Марыя падпісвала ўжо свае творы ўласным імем. Навукоўцы і цяпер дакладна не могуць вызначыць, што менавіта належыць кожнай з сёстраў у супольнай спадчыне.

 
У 1903 годзе, будучы значна старэйшай па ўзросце, Марыя Іваноўская стала жонкай Вацлава Ластоўскага. Але перад Першай сусветнай вайной пара распадзецца. Ад гэтага шлюбу будзе дзве дачкі — Ганна і Стася. Існуе байка, што адна з дачок магла быць купалавай, бо Іваноўская мела рамантычныя стасункі з паэтам. Але тое хутчэй за ўсё прыдумка. 

Памерла Марыя Іваноўская ва ўзросце 85 гадоў у Коўне, дзе і пахаваная. Унук Іваноўскай і Ластоўскага, сын малодшай дачкі Стасі, пайшоў шляхам дзеда — зрабіў сабе добрую кар’еру ў шмат якіх галінах. Цяпер жыве ў Вільні.

20 ліпеня

1492. Аляксандр Ягелончык стаў гаспадаром ВКЛ

Aleksander_Jagiellonczyk.jpg

У гэты дзень 530 гадоў таму вялікім князем літоўскім стаў Аляксандр Ягелончык, а ў снежні 1501 года ён стане яшчэ і польскім каралём. 

Месяцам раней, у чэрвені 1492 года, памёр ягоны бацька — Казімір IV Ягелончык. Гэта быў апошні гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, які гаварыў на балцкай мове. Ён яшчэ ў 1484 годзе прызначыў свайго чацвёртага сына спадкаемцам. Паводле генеалагічнай лініі быў унукам не толькі Ягайлы, але і караля Германіі Альбрэхта II Габсбурга.

Нарадзіўся Аляксандр Ягелончык у 1461 годзе ў Кракаве. Адукацыю атрымаў у знакамітага польскага гісторыка і каталіцкага іерарха Яна Длугаша. Паводле апісанняў сучаснікаў, быў вельмі дужым чалавекам. Меў цікавасць да музыкі. Паводле характару быў мяккацелым і паддаваўся чужым уплывам. 

У 1492 годзе выдаў прывілей, якім абавязаўся не прымаць важныя рашэнні толькі са згоды паноў-рады. Гэты прывілей развіваў ідэі, закладзеныя ў прывілеі Казіміра IV Ягелончыка, замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы грамадзянскага і крымінальнага права. Фактычна гэта быў прадвеснік Статутаў ВКЛ.

Менавіта пры Аляксандры Ягелончыку была адноўленая персанальная унія ВКЛ і Польскага каралеўства, якая перарвалася на 10 гадоў. Быў жанаты з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча Аленай.
Памёр у 1506 годзе пасля працяглай хваробы ва ўзросце 45 гадоў.

21 ліпеня

1930. Арыштаваныя Ластоўскі і Некрашэвіч

vlast_nekrsh_aut.jpg

Затрыманне Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча адбылося на параходзе «Табольск» на рацэ Обі, дзе тыя займаліся вывучэннем побыту беларусаў у Сібіры. Так пачыналася справа няіснага «Саюза вызвалення Беларусі». 

Годам раней, у кастрычніку 1929 года, Вацлава Ластоўскага і Сцяпана Некрашэвіча пазбавілі пасадаў у Акадэміі навук за тое, што яны друкавалі антысавецкіх аўтараў у выданнях установы. У прыватнасці — Яна Станкевіча. А ў снежні 1930 года, калі навукоўцы будуць ужо ў зняволенні, іх пазбавяць яшчэ і статусу акадэмікаў. 

У выніку і Вацлаў Ластоўскі, і Сцяпан Некрашэвіч будуць асуджаныя на высылку. Некрашэвіч будзе накіраваны ў горад Сарапул Удмурцкай АССР, а Ластоўскага адправяць у Саратаў. Першага паўторна арыштуюць у канцы 1937 года, прывязуць у Мінск, дзе і расстраляюць. Другога арыштуюць летам 1937 года і расстраляюць у студзені 1938 года ў Саратаве. 

Абодва дзеячы зрабілі значны ўнёсак у развіццё беларускай навукі.

22 ліпеня

1918. Фармуецца трэці ўрад БНР

sierada.jpg

Трэці ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з Іванам Серадой быў створаны на наступны дзень пасля таго, як Раман Скірмунт падаў у адстаўку. Кіраўнік другога ўрада БНР займаў сваю пасаду менш за месяц — з 9 ліпеня 1918 года. Тады паралельна існаваў яшчэ ўрад Язэпа Варонкі. 

У сфармаваным трэцім урадзе Іван Серада заняў пасаду старшыні Народнага Сакратарыята, а таксама стаў народным сакратаром замежных спраў. Пры ім Васіль Захарка займаў пасаду народнага сакратара, Лявон Заяц пасаду дзяржаўнага сакратара, Торад Вернікоўскі быў народным сакратаром гандлю і прамысловасці. 

Праўда, і гэты ўрад доўга не пратрымаўся, бо ўжо 11 лістапада 1918 года Іван Серада страціў сваю пасаду па абвінавачанні ў дзеяннях, якія былі некарыснымі для рады супольна з Мінскім губернскім земствам. Быў сфармаваны новы ўрад на чале з Антонам Луцкевічам, дзе той зойме пасады Серады.

Антон Луцкевіч зменіць назву Народны Сакратарыят на Раду Народных Міністраў БНР (або проста Раду Міністраў БНР) і адпаведна сам стане старшынёй Рады Міністраў, то-бок прэм’ер-міністрам, а таксама міністрам замежных спраў.

23 ліпеня 

1922. Стварэнне беларускай мітраполіі

carkva_1922_aut.jpg

У гэты дзень сто гадоў таму ў праваслаўным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў стварыць аўтаномную беларускую мітраполію. 

Важна разумець, што аўтаномія — не азначае аўтакефалію. Гэта дазвол на шырокую, але не поўную, самастойную дзейнасць на тэрыторыі асобнай дзяржавы, што даволі часта сустракаецца ў праваслаўі. 

Ідэя была ў тым, каб паводле канонаў атрымаць права на самастойнае кіраванне ва ўнутраным царкоўным жыцці, захоўваючы пры гэтым сувязь з расійскай і ўкраінскай праваслаўнымі цэрквамі. Падштурхнула да гэтага кроку з’яўленне так званых «абнаўленцаў», якія пэўны час лічыліся бальшавікамі адзінымі легальнымі прадстаўнікамі царкоўнай улады. Беларускія святары разумна вырашылі трымаць ад іх дыстанцыю. 

Яшчэ ў чэрвені была складзена адозва беларускіх праваслаўных святароў і грамадскіх дзеячаў пад назвай «Заклік да праваслаўных беларусаў», у якой абгрунтоўвалася ідэя надання аўтаноміі беларускай праваслаўнай царкве. Сярод падпісантаў былі Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас), Сцяпан Некрашэвіч і Міхаіл Грамыка. Праўда, партыйнае кіраўніцтва не дало дазволу на яе публікацыю. 

Беларуская праваслаўная царква зрабіла крок у кірунку самастойнасці.

24 ліпеня 

1913. Завершана паэма «Яна і я» 

kupala.jpg

У гэты дзень Янка Купала скончыў працу над сваёй фальклорна-рамантычнай паэмай «Яна і я». Гэта была трэцяя паэма, якую ён напісаў летам 1913 года, знаходзячыся на хутары Акопы. 

Сюжэт распавядае нам аб нялёгкім сялянскім побыце з шэрымі працоўнымі буднямі і рэдкімі святамі. У той час аўтар сур’ёзна займаўся вывучэннем беларускай этнаграфіі, што знайшло сваё адлюстраванне ў творчасці. 

Яшчэ недзе з 1910 года ў творчасці Купалы заўважны яўны паварот у бок традыцыі. Яму цікава ўсё паганскае, архаічнае, сялянскае, старасвецкае. Дзякуючы гэтаму твору можам сабе хаця б крыху ўявіць, як жылі нашыя продкі, што думалі, як кахалі, чым пераймаліся. 

Упершыню паэма «Яна і я» будзе надрукавана толькі ў 1920 годзе ў мінскай газеце «Беларусь» з падзагалоўкам «У цянётах жыцця».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип