Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію «Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją» («Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі») пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна, піша bellit.info.

«Bielaruś vačyma moladzi: dasliedavanni pa dekalanizacyi»

Да ўдзелу ў шматаўтарскай манаграфіі былі запрошаны маладыя даследчыкі: студэнты і аспіранты кафедры беларусістыкі, дактаранты з Доктарскай школы гуманітарных навук Варшаўскага ўніверсітэта і Доктарскай школы ў Чыкага (ЗША), а таксама незалежныя даследчыкі.

Аўтары выдання разглядаюць розныя пытанні, такія як антыімперская думка, якая сустракаецца ў кананічных тэкстах Канстанціна Каліноўскага, Францішка Багушэвіча і Вацлава Ластоўскага; сляды савецкай рэальнасці і месцы памяці ў кнізе «Хлопчык і снег» Альгерда Бахарэвіча; вобраз перыяду адлігі ў сучаснай літаратуры (на прыкладзе аповесці Уладзіміра Някляева); гібель беларускага мястэчка і становішча габрэяў у Беларусі падчас Першай сусветнай вайны; адлюстраванне Халакосту ў тэатры; «Беларускі правапіс» (1941).

Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.

Вось як можна гэта зрабіць.