Цяпер кнігі выдавецтва «Янушкевіч» можна замовіць у Беларусь. Дастаўка будзе ажыццяўляцца праз Poczta Polska. Кожны заказчык атрымае трэк-нумар, каб адсочваць сваю пасылку.
Фота з сайта кнігарні «Кнігаўка»
«Усе нашы кнігі легальна выдадзеныя і не з’яўляюцца забароненай для распаўсюду прадукцыяй, толькі адна з іх прызнаная «экстрэмісцкай» — раман «Апошняя кніга пана А». Альгерда Бахарэвіча. Дзеля ўласнай бяспекі не заказвайце гэтую кнігу», — напісана ў сацыяльных сетках выдавецтва.
Замовіць кнігі можна тут.
Аднак выдаўцы звяртаюць увагу, што не нясуць адказнасць за прадукцыю пасля перасячэння мяжы з Беларуссю і не даюць гарантый, у якім стане кнігі дойдуць (ці не дойдуць) пасля кантакту з мытнікамі і супрацоўнікамі «Белпошты».