Выйшаў новы выпуск праекта «Хрусь і папалам». Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі» ў супрацы з «Купалаўцамі» ламае беларусафобныя стэрэатыпы ў новым відэапраекце «Хрусь і папалам». Дапамогуць у гэтай справе блогер «daroha» Валера Руселік і ганаровы чалец «ЧынЧынЧэнэл» Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй).
Шчасце і гонар трэба... пасадзіць! Сяргей Мікалаевіч задумаў справу, без перабольшання, касмічнага маштабу! А каб гэты самы маштаб атрымаўся яшчэ больш маштабны і не камічны, а менавіта касмічны, вядома ж, трэба патэлефанаваць Валеру Руселіку.