Лаўрэатам «Глінянага Вялеса» сёлета стаў Макс Шчур

Стаў вядомы новы лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Прэміяй за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу 2025 года ўзнагароджаны беларускі паэт, які жыве ў Чэхіі, – Макс Шчур за кнігу «Чайны збор», піша Радыё Рацыя.

Maks ŠčurМакс Шчур

У шорт-спісе за 2025 год былі: два раманы, адзін зборнік апавяданняў, адна кніга п’ес, адна рэпарцёрская і адна эсэістычная кніга, а таксама тры кнігі паэзіі:

  • Зміцер Вішнёў «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер», раман (Skaryna Press, Лондан).
  • Аляксандр Карнаўх «Халодныя землі», раман (Gutenberg Publisher, Кракаў).
  • Сяргей Кавалёў «Камедыя Юдзіфі», п“есы (Камунікат, Беласток).
  • Ганна Кандрацюк «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку).
  • Ванда Марцінш душ Рэйш «Таямніцы высокага двара», двухмоўная беларуска-літоўская кніга вершаў (Slinktys, Вільня).
  • Уладзімір Сцяпан «Ваўка», кніга апавяданняў (Мяне няма, Варшава).
  • Сяргей Сыс «Пералёт трава», нясумная кніга беларускага выгнанца. (Логвінаў, Вільня).
  • Юля Цімафеева «Рэжу гісторыю сабой. Ich zerschneide die Geschichte», двухмоўны беларуска-нямецкі зборнік, калажы і вершы (Edition Frölich, Берлін).
  • Макс Шчур «Чайны збор», выбраная постпаэзія (SayBeat, Варшава).

«Čajny zbor»

Гліняны Вялес — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1993 годзе членамі Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта Алесь Аркуш. Прысуджаецца за найлепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.