• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2017 | Літаратура

MOVABOX ад velcom стаў даступны i юным чытачам

Праект MOVABOX, распачаты па ініцыятыве кампаніі velcom у падтрымку сучаснай беларускай літаратуры, запрасіў маленькіх аматараў чытання на сустрэчу з Вольгай Гапеевай, аўтарству якой належыць кніга апавяданняў для дзяцей «Сумны суп». Акрамя знаёмства з творчасцю пiсьменнiцы і героямі яе кнігі, юныя ўдзельнікі сустрэчы пабудавалі сімвалічную «вежу сяброўства» з канструктара i даведаліся пра буккросінг ад MOVABOX. Дарэчы, хутка ва ўсix кавярнях краiны, дзе ўсталяваны скрыні для беларускамоўнага буккросінгу, з’явяцца дзіцячыя кнігі.

movabox_hapeeva4

MOVABOX – гэта вялікі інтэрактыўны праект, які ставіць сваёй мэтай нагадаць чытачам усіх узростаў аб каштоўнасці нацыянальнай беларускай літаратуры, прадэманстраваць яе разнастайнасць і шматграннасць, а таксама здольнасць зацікавіць максімальна шырокую аўдыторыю. Кожны з чатырох этапаў, з якіх складаецца праект, знаёміць чытачоў з той ці іншай кнігай аднаго з сучасных беларускіх аўтараў і, разам з тым, імкнецца абудзіць больш пільную ўвагу да беларускай літаратуры.

movabox_hapeeva

Асобным мерапрыемствам у межах MOVABOX, накіраваным пераважна на тую частку аўдыторыі, якая яшчэ толькі мае ператварыцца ў актыўных аматараў чытання ўвогуле і твораў беларускіх аўтараў у прыватнасці, стала сустрэча з аўтарам дзіцячай кнігі «Сумны суп» Вольгай Гапеевай. Яе галоўнымі гасцямі і ўдзельнікамі былi як зусім маленькія чытачы, так і больш дарослыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Некаторыя з іх ужо паспелі не толькі навучыцца чытаць, але і пасябраваць з добрай кніжкай, іншым яшчэ даводзіцца карыстацца дапамогай бацькоў, каб адпраўляцца ў літаратурныя падарожжы. Аднак усе яны знаходзяцца менавіта ў тым узросце, калі можна і трэба выхоўваць любоў да чытання і роднага слова.

Кампанія velcom – арганізатар праекта MOVABOX – вырашыла спалучыць карыснае з прыемным і правесці знаёмства з сучаснай беларускамоўнай літаратурай для дзяцей праз спалучэнне цікавай гісторыі і захапляльнай гульні. Разам з пісьменніцай Вольгай Гапеевай i акцерам Купалаўскага тэатру Паўлам Харланчуком дзеці спачатку прачыталі, а потым абмеркавалі адно з апавяданняў з кнігі «Сумны суп» – гісторыю пра ката, які апынуўся ў Брусэлі і дапамог знайсці дом кацяню. Сутнасць гісторыі – у дапамозе адзін аднаму. Таму пасля чытання кожны маленькі госць сустрэчы змог паўдзельнічаць у будаўніцтве вежы сяброўства з канструктара. Узвесці яе ў адзіночку было немагчыма: кожны «юны будаўнік» адказваў за свой участак работы, дапамагаў суседу і складаў маленькія кавалачкі ў адно цэлае. Арганізатары MOVABOX спадзяюцца, што і чытанне аповяду, і гульня на тэму сяброўства пакінуць у душы юных удзельнікаў мерапрыемства след, з якога ў больш асэнсаваным узросце прарасце сапраўднае жаданне дапамагаць людзям і рабіць добрыя справы.

movabox_hapeeva3

«Думаю, кожная маці па ўласным вопыце ведае, што самы добры спосаб захапіць дзяцей чым-небудзь, – гэта гульня. Таму і падарожжа ў свет беларускай літаратуры для дзяцей у межах праекта MOVABOX мы вырашылі правесці менавіта ў гульнявым, інтэрактыўным фармаце: праз прыгоду, заклік да творчасці і абуджэнне фантазіі. І апавяданні Вольгі Гапеевай з яе кнігі для дзяцей «Сумны суп» — тая аснова, якая аптымальным чынам падыходзіць для тых, хто робіць свае першыя крокі ў цудоўны сусвет роднага слова. У ёй ёсць ўсё, што падабаецца маленькім чытачам, – незвычайныя героі, цікавыя прыгоды і разам з тым знаёмыя, зразумелыя ўсім дзецям тэмы і магчымасць паразважаць над самымі нечаканымі пытаннямі», – адзначыла кіраўнік адзела маркетынгу кампаніі velcom Юлія Дайнека.

movabox_hapeeva2

movabox_hapeeva5

«Беларускую мову і літаратуру большасць дзяцей пачынаюць вывучаць з дзіцячага садка і затым – на працягу адзінаццаці гадоў у школе. Але проста вывучаць недастаткова для таго, каб дзеці раслі з любоўю да сваёй нацыянальнай літаратуры і захапляліся яе скарбамі. Тут шмат залежыць не столькі і не толькі ад школы, колькі ад сям’і і, вядома, грамадства. Як аўтарка, якая піша на беларускай мове для дарослай і дзіцячай аўдыторыі, хачу выказаць спадзяванне, што праект MOVABOX падштурхне маленькіх чытачоў у патрэбным кірунку, а таксама падзякаваць кампаніі velcom за неабыякавасць да лёсу беларускамоўнай літаратуры», – адзначыла Вольга Гапеева.

***

Даведка пра Вольгу Гапееву:

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – беларуская паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка. Aўтарка кніг паэзіі “Няголены ранак”, “Прысак і пожня”, і інш.; прозы “(в)ядомыя гісторыі”; кніг для дзяцей “Сумны суп”, “Дзве Авечкі”, перакладаў Роберта Вальзера “Шпацыр”, Норы Гомрынгер “(З)начныя даследаванні” і інш.

Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип