Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 29-30 красавіка і 1 траўня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Выставы, майстар-клас, канцэрты, спектаклі, беларускі кірмаш — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


14.jpg

Крыніца: natworld.info


Беларусь

Мінск


10.jpg

Тут можна пабачыць процьму розных шкляных маляванак: і аўтэнтычныя экспанаты, прывезеныя з беларускіх вёсачак ды гарадоў, і артэфакты з музейных фондаў, і відзікі з прыватных калекцый, і нават шкляныя абразы, якіх па ўсёй Беларусі збераглося толькі два дзясяткі!

Гомель

Выстава ўніяцкага мастацтва ў Гомелі

11.jpg

На выставе можна пабачыць старажытныя іконы, кнігі ХVI — XVIII стагоддзяў, незвычайныя для Гомельшчыны храмавую ўніяцкую скульптуру, адзенне святароў з фрагментамі знакамітых слуцкіх паясоў, выданні лацінамоўных «Імшалаў», аздобленых шыкоўнымі гравюрамі.

Гродна

Дабрачынны велікодны канцэрт хору «Анёлкі» ў Гродне

1.jpg

У нядзелю, 30 красавіка, хор «АНЁЛКІ» гарадзенскага храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы традыцыйна запрашае на дабрачынны велікодны канцэрт.

Літва

Вільня

Выстава Палiны Рачкоўскай «Я губляю свае карані» ў Вільні

5.jpg

Пераезд у іншую краіну, добраахвотны ён альбо не, кожны чалавек пражывае па-рознаму. Хтосьці ў эйфарыі хутка адаптуецца да новых умоў, а хтосьці адчувае разгубленасць, фрустрацыю і праходзіць праз крызіс ідэнтычнасці.

Выстава адлюстроўвае асабісты погляд аўтаркі і яе досвед пражывання эмігранцкай дэпрэсіі. Творы ўвасабляюць спробу пераўтварыць боль у нешта іншае і знайсці візуальную мову для эмоцый, выкліканых вопытам пераезду і сітуацыяй у свеце ў цэлым.

Nakapiano ў Вільні

6.jpg

Свет змяняецца. Змяняемся мы. Мяняем гарады, жыццё, лёсы. Але ж нязменнасць ёсць у творчасці, у любові. Усё тое, што робіць нас сумленнымі і жывымі, думаючымі і сапраўднымі.

Вас чакае пранізлівая лірыка, шчырыя эмоцыі, нервы — усё, за што мы любім Naka.

Польшча

Варшава


8.jpg


Вас чакае гісторыя пра канчатковае развітанне з мінулым і ўваход у невядомую будучыню.


Майстар-клас «Прыродны голас» ад Сержука Доўгушава

7.jpg

29 красавіка, у суботу, арт-рэзідэнцыя «Дом творцаў» супольна з «Беларускім моладзевым хабам» запрашаюць на першы з заплланаванай серыі бясплатны майстар-клас «Прыродны голас» ад вядомага этна-спевака і выкладчыка Сержука Доўгушава.

Дата: 29 красавіка
Час: 12:00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава



4.jpg

У суботу, 29 красавіка, у Beer Station Ursynów — новы спантанны канцэрт Аляксандра Памідорава!

Кракаў

Вясновы беларускі кірмаш у Кракаве

2.jpg

Натхнёныя цяплом, сонейкам і шчабятаннем птушак, вас чакаюць беларускія майстры з мноствам прыгожых, утульных, файных вырабаў, а таксама з майстар-класамі і рознымі іншымі нішцячкамі.

Латвія

Рыга

Света Бень і Галя Чыкіс у Рызе

12.jpg


29 красавіка (гэта будзе субота) Света Бень і Галя Чыкіс граюць у Рызе цёплы вясновы канцэрт і прэзентуюць свой першы сумесны альбом «Прыём!»

Швецыя

Гётэборг

3.jpg

Зоя нарадзілася ў галечы і страху праз сем гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Беларусі, якая стагоддзямі была акупаваная. Свет Зоі сфарміраваны савецкай сістэмай і ранамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Пакуль Зоя расце і чыніць уласны бунт, грамадства вакол яе развальваецца. У шчыліне паміж прыгнётам і хаосам ёсць магчымасць для мараў, але таксама і цана, якую трэба заплаціць.

Праз асобу Зою даследуюць жаночы досвед у адным з самых дэпрэсіўных грамадстваў Еўропы — прагу да свабоды, пяшчоты і, магчыма, да новай пары абутку.

Тры актрысы паказваюць тры жыцці Зоі: дзяцінства, акрэсленае вайной, дарослае жыццё, напоўненае марамі і расчараваннямі, і старасць, дзе хаос апанаваў не толькі свет, але і душу Зоі.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.