Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Піліпаўскія вячоркі, сустрэча з архітэктарам-рэстаўратарам у Заслаўі, лекцыя пра бортніцтва ў Мазыры, цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2023 у Гданьску, фестывалі ў Вільні, спеўны сход, майстар-класы, канцэрты, выставы — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
Беларусь
Мінск і Мінская вобласць
Імпрэза «Ружа-кветка» ў Мінску
У суботу, 25 лістапада а 18-й, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — імпрэза «Ружа-кветка», якую ладзяць сумесна са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.
У праграме:
А 17-й — лекцыя-прэзентацыя «Вясельныя вянкі ў традыцыйнай культуры»;
А 18-й — беларускія вясельныя, хрэсьбінныя, лірычныя песні, а пасля і танцы.
Сустрэча з архітэктарам-рэстаўратарам Зміцерам Савельевым у Заслаўі
25 лістапада ў Заслаўе адбудзецца сустрэча з архітэктарам-рэстаўратарам Зміцерам Савельевым на тэму «Аднаўленне драўляных канструкцый гістарычных збудаванняў». Зміцер Савельеў распавядзе пра рэстаўрацыю драўлянай архітэктуры — пра аднаўленне драўляных канструкцый гістарычных збудаванняў, — пра млыны Беларусі ды наогул пра сённяшнія рэстаўрацыйныя практыкі.
Піліпаўскія вячоркі ў Азярцы
У суботу, 25 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Піліпаўскія вячоркі. Піліпаўка — такую назву атрымаў пост напярэдадні Калядаў.
З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай: прадзеннем, вышыўкай, снаваннем нітак, ткацтвам.
Праца ішла весялей, калі распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.
У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы — малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў.
Як толькі асноўная праца была выканана — можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.
То далучайцеся і вы да традыцыйных вячорак!
Гомель і Гомельская вобласць
Майстар-клас па лепцы з гліны ў Гомелі
25 лістапада філіял Веткаўскага музея ў Гомелі зноў ладзіць майстар-клас па лепцы з гліны. Гэтым разам тэма заняткаў вольная!
Лекцыя «Таямніцы традыцыйнага бортніцтва» ў Мазыры
У суботу, 25 лістапада, у Мазыры чытае файную лекцыю пра бортніцтва слынны бортнік і даследчык гэтага занятка Іван Осіпаў! Лекцыя будзе пра традыцыі бортніцтва: ад борці да бонды.
Паслухаеце і паглядзіце ўсё пра бортніцтва і бортнікаў тутэйшых, разберацеся, што такое бортны код, паглядзіце на таемныя знакі ў бортнікаў.
Полацк
Фэст пластычнага тэатра «УMOЎNO» ў Полацку
Будзеце днямі ў Полацку — завітайце ў мясцовы палац культуры. Тут праходзіць тэатральны фэст «УMOЎNO», на якім можна пабачыць пластычныя спектаклі тэатраў з Віцебска, Мінска, Полацка, Баранавіч.
Грузія
Тбілісі
ДАЙ ДАРОГУ! у Тбілісі
Галоўны панк-рок гурт Беларусі ДАЙ ДАРОГУ! прыбывае з канцэртам 25 лістапада ў Тбілісі.
Літва
Вільня
Лявон Вольскі і «EMIHRANTY» ў Вільні
У нядзелю, 26 лістапада, беларусаў Вільні чакаюць на канцэрце Лявон Вольскі і праект «EMIHRANTY».
План на вечар:
прэзэнтацыя праекта «Эмігранты»
гарачы электрычны сэт з найлепшых хітоў!
Адмысловыя госцейкі — беларускі дзіцячы хор «VAŁOŠKI»!
Фестываль «Шлях: чалавек і супольнасць у падарожжы» ў Вільні
25 і 26 лістапада вас чакае:
сустрэча з Кштыштафам Чыжэўскім, аўтарам кнігі «Małe centrum świata» (Малыя цэнтры свету),
дыскусія «Хто выстаіць?»
Перформанс «Беларускія палітычныя вязні гавораць»
Фемінісцкі фэст «Не вінаватая» ў Вільні
У нядзелю, 26 лістапада, у Вільні ладзяць фэст «Не вінаватая» у падтрымку людзей, перажыўшых гендарна-абумоўлены хатні гвалт.
У праграме — адукацыйныя лекцыі, канцэрт з беларускімі артыст_камі, а таксама, фем-стендап і адкрыты мікрафон, дзе кожн_ая зможа паспрабаваць сябе.
Польшча
Гданьск
Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2023 у Гданьску
У суботу, 25 лістапада, стане вядомы пераможца XIІ сезону прэміі імя Ежы Гедройця! Урачыстая цырымонія сёлета адбудзецца ў Гданьску.
На цырымоніі выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.
Уроцлаў
Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым ва Уроцлаве
Прэзентуюць спеўнік «Бяседныя песні». У праграме — супольныя спевы і танцы!
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.