Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 3-4 лютага

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Свята «Радзіны» ў Азярцы, майстар-клас па лінагравюры ў Мінску, лекцыя Ірыны Дубянецкай «Этнафіласофія. Беларуская традыцыйная культура як інтэлектуальны феномен» у Гомелі, жаночыя экскурсіі па Гародні, фотавыстава Міхала Анемпадыстава «Простыя рэчы» ў Вільні, творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам у Торуні, выставы, канцэрты — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.



Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Майстар-клас па лінагравюры ў Мінску

Afiša

У суботу, 3 лютага, у галерэі «Цэнтр» адбудзецца майстар-клас па лінагравюры ў межах выставы графікі «Арт-шлях».

Кожны ўдзельнік атрымае невялікі кавалак адмысловага лінолеуму і штыхель, навучыцца асновам гравіроўкі і створыць уласную гравюру пад пяшчотным кіраўніцтвам дасведчанага графіка.

Свята «Радзіны» ў Азярцы

Afiša

У суботу, 3 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Радзіны.

Традыцыйныя радзінныя звычаі і абрады беларусаў уяўлялі сабой ладную сістэму і складаліся ў тры цесна звязаныя цыклы: дародавы, родавы і пасляродавы. 

Усе яны павінны былі паўплываць на паспяховае зачацце і роды, а таксама былі накіраваны на прыняцце нованароджанага ў сям’ю і грамадства. 

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядалася як неад’емная частка прыроды, і яго зачацце, нараджэнне, развіццё і выхаванне падпарадкоўваліся агульным касмічным законам.

Праз уяўленне аб тых законах і з’яўвіліся шматлікія перасцярогі і правілы паводзін для жанчыны і для яе асяроддзя.


Гомель

Лекцыя Ірыны Дубянецкай «Этнафіласофія. Беларуская традыцыйная культура як інтэлектуальны феномен» у Гомелі

Afiša

У суботу, 3 лютага, доктарка сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая чытае ў Гомелі найцікавейшую лекцыю па беларускай этнафіласофіі. адкрытую паэтычную вечарыну.

Гаворка пойдзе пра сучасныя даследаванні беларускай народнай філасофіі. 

У аснове народнай культуры ляжыць пэўная карціна свету, дзе ўсё адно з адным звязана мірыядамі сувязей — прынцыпаў, ідэй, вобразаў ці асацыяцый. 

Падчас лекцыі вы і адкрыеце гэтае інтэлектуальнае вымярэнне беларускай традыцыі, якое дасць па-іншаму зірнуць на знаёмыя сюжэты і звычаі, убачыць у іх новыя сэнсы і кантэксты, а разам з тым і новыя таямніцы. 


Запрашаюць усіх, хто цікавіцца традыцыйнай духоўнай культурай беларусаў і наогул ўяўленнямі аб паходжанні чалавека ды сусвету. 


Майстар-клас па гарлячках у Ветцы

Afiša

У суботу, 3 лютага, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае навучыцца рабіць традыцыйнае неглюбскае жаночае ўпрыгожванне — гарлячку!

Навучыць вас плесці неглюбскую гарлячку навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, сама неглюбчанка.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту. 

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома. 

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру. 

Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

Afiša

У суботу, 3 лютага, музей гісторыі рэлігіі паўтарае файны шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя.

Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы? 

Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў? 

Дзе ў Гродне размяшчаліся б’юці-салоны?

Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

Літва

Вільня

Фотавыстава Міхала Анемпадыстава «Простыя рэчы» ў Вільні

Afiša

У Гасцёўні Беларускай Рады культуры працуе фотавыстава Міхала Анемпадыстава «Простыя рэчы», якую спадар Міхал прэзентаваў на літоўскім тыдні дызайну ў 2011 годзе.

Нідэрланды

Гаага

Аляксандр Памідораў з акустычным выступам у Гаазе

Afiša

Упершыню ў Нідэрладнах у рамках акустычнага еўрапейскага туру Аляксандр Памідораў. Сустракаемся 3 лютага.

Варшава

Творчая сустрэча з Аляксеем Дзікавіцкім у Варшаве

Afiša

У суботу, 3 лютага, у Музеі Вольнай Беларусі Аляксей Дзікавіцкі, журналіст і аўтар кніжак «Оньдэ» і «Світумузыка» на палескай гаворцы запрашае на асабістую сустрэчу з палескім словам.

Спадар Аляксей пачытае крыху новага, w tym po raz pierwszy również PO POLSKU, а таксама best of з кніжак «Оньдэ» і «Світумузыка». 

Таксама спадар Аляксей запрашае паспяваць разам па-палеску хіты Queen, AC/DC, Status Quo, Deep Purple, The Beatles, Metallica і пагутарыць пра асаблівы «космас» беларускага Палесся. 

Некалькі кніжак можна будзе атрымаць бясплатна, адказаўшы на пытаннечкі на веданне палескай мовы. Рэшту — набыць з аўтографам. 

Германія

Берлін

Прэм’ера спектакля «Крэмулятар» паводле Сашы Філіпенкі ў Берліне

Afiša

3 і 4 лютага, у Берліне адбудзецца прэм’ера спектакля «Крэмулятар» паводле рамана Сашы Філіпенкі.

«Крэмулятар» — гэта гісторыя лётчыка і белагвардзейскага афіцэра Пятра Несцярэнкі, які пасля працяглых нягод эміграцыі пачатку ХХ стагоддзя заключае дамову з Саветамі і вяртаецца на радзіму.

Гэта гісторыя пра жангліраванне і выбар уласнай праўды, пра яе сціранне і непазнавальнасць для многіх пакаленняў, пра эміграцыю і вайну мінулага стагоддзя; пра веру, вялікае каханне, якое нічога не значыць, калі самы адданы глядач — тыран. 

Торунь

Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам у Торуні

Afiša

У нядзелю, 4 лютага, у Торуні — літаратурна-музычны вечар з Андрэем Хадановічам.

Спадар Андрэй прачытае ўласныя вершы ды пераклады, заспявае песні і прэзентуе новы зборнік вершаў — рэфлексіі апошніх гадоў «На беразе Волі». 

Таксама можна будзе набыць ягоны зборнік паэзіі «Вершы». 

Эстонія

Талін

Паўстанцкая імпрэза ў гонар Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі ў Таліне

Afiša

У суботу, 3 лютага, беларусы суседняга Таліна адзначаюць дзень народзінаў беларускіх нацыянальных герояў — Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касцюшкі.

Вас чакае паказ фільма пра Кастуся Каліноўскага, прэзентацыя пра паўстанні 1794 і 1863 гадоў, а таксама квіз з цікавымі прызамі.

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.

facebook sharing button
twitter sharing button
linkedin sharing button
telegram sharing button
email sharing button
messenger sharing button
whatsapp sharing button
viber sharing button