Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Жаночы дзень у Дукорскім маёнтку, выстава вясновых кветак у Мінску, варкшопы, сентыментальны шпацыр па Гародні, масленічны кірмаш у Тбілісі, арт-пікнік для дзетак у Варшаве, гуканне вясны, канцэрты, выставы, майстар-класы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.
8 сакавіка Дукорскі маёнтак запрашае атрымаць асалоду ад павольнага адпачынку і прыемных падарункаў! А таксама павіншаваць незалежных, разумных, таленавітых, клапатлівых, працавітых, натхняльных, магутных, пяшчотных, гумарных і, канешне, бясконца прыгожых жанчын.
Вас парадуюць грацыёзныя гіяцынты, далікатныя крокусы, сонечныя нарцысы і, вядома ж, чароўныя цюльпаны.
У гэтым годзе будзе больш за 70 гатункаў цюльпанаў, 60 гатункаў гіяцынтаў і рознакаляровыя гатункі крокусаў.
На выставе можна будзе набыць расліны ў гаршчках у падарунак каханым.
У нядзелю, 10 сакавіка, у арт-студыі «Тутачкі» ладзяць варкшоп па лінарыце.
За кароткі час вы засвоіце лінагравюрную тэхніку і навучыцеся самастойна рабіць адбіткі.
Мінімум тэорыі, максімум практыкі.
Падчас майстар-класа вы створыце свае аўтарскія адбіткі, надрукуеце іх і, калі пажадаеце, зробіце друк на цішотках, шоперах, сумачках і г. д. Прыхапіце з сабой рэч, якую жадаеце аздобіць, і папярэдзьце пра гэта пры запісе.
У нядзелю, 10 сакавіка, гарадзенскі музей гісторыі рэлігіі зноў кліча на экскурсію па гістарычных габрэйскіх куточках Гродна.
Што вас чакае: ⠀
экскурсія па малавядомых месцах горада
сінагога
музей гісторыі рэлігіі
дэгустацыя страў габрэйскай кухні.
У Вене адкрылася выстава «LOSSY NOTES», у якой бярэ ўдзел беларуская мастачка Воля Сасноўская.
У суботу, 10 сакавіка, у прасторы «Кропка» — масленічны кірмаш.
Вас чакае:
У пятніцу, 8 сакавіка, суполка «Іншыя» разам з ініцыятывай «Гэта База» ладзіць у Вільні Квіз «Што вы ведаеце пра дыскрымінацыю?» у межах Тыдня нулявой дыскрымінацыі.
Падчас квіза вы узгадаеце гісторыю барацьбы жанчын за свае правы, а таксама даведаецеся пра тое, што такое дыскрымінацыя і ці існуе яна дагэтуль у свеце і ў Беларусі.
З 8 па 10 сакавіка ў Вільні адбудзецца трохдзённы трэнінг форум-тэатра «Адчуй» да Дня жаночай салідарнасці.
На мерапрыемстве вы:
даведаецеся гісторыю з’яўлення Тэатру Прыгнечаных
разбераце правілы і прынцыпы форум-тэатру
паразмаўляеце пра правы чалавека навучыцеся тэатральным тэхнікам, працай з целам і голасам
паставіце уласную тэатральную пастаноўку, якая будзе паказана напрыканцы трэцяга дня!
У суботу, 9 сакавіка, усе жадаючыя запрашаюцца на «Шпакоўнік».
Удзел прымуць:
Раман Арлоў. Беларускі рок-музыка, аўтар і выканаўца ўласных песень, стваральнік тэатральных праектаў.
Кацярына Ваданосава. Музыка і спявачка; аўтар песень і вершаў; тэлевядучая, журналістка; арганізатар, кіраўніца і выкладчыца Школы традыцыйнага касцюма; рэканструктар і стваральніца гістарычных і беларускіх традыцыйных касцюмаў; майстрыха ручных тэхнік работы з тэкстылем, вышыўкі, ткацтва; анкахворая і актывістка ў барацьбе па дэстыгматызацыі анкалагічных хворых.
«Карані / Лісце» — гэта зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах.
На прэзентацыі, 8 сакавіка, можна будзе набыць асобнік за любую камфортную суму. Акрамя новай кніжкі, дасяжнымі будуць зборнік «Расцяжэнне» і кніга Вольгі Шпарагі «У революции женское лицо» — таксама за фрыпрайс. Частку сабраных ахвяраванняў перададуць «Палітвязынке» — праекту, які дапамагае беларускім жанчынам у палітзняволенні.
У суботу, 9 сакавіка, мастачка Карына Мараева і актывістка Яўгенія Доўгая запрашаюць дзетак і іх бацькоў на арт-пікнік у Беларускім Моладзевым Хабе.
У праграме:
вітражны роспіс — вы створыце ліхтарык з вясновым кветкавым матывам;
стварэнне аплікацыі з паперы «Заапарк».
Абяцаюць вясёлае баўленне часу, файныя арт-аб’екты і магчымасць бацькам пакінуць дзяцей на тры гадзіны.
У суботу, 9 сакавіка, у Кракаве ладзяць варкшопы да Тыдня нулявой дыскрымінацыі сумесна з ініцыятывай «Іншыя».
На варкшопе «Стэрэатыпы: карысць ці шкода» прапануюць разабрацца ў тым, адкуль бяруцца стэрэатыпы і навошта яны патрэбныя з пункту гледжання псіхалогіі.
Удзельнікі даведаюцца, чым стэрэатыпы адрозніваюцца ад стыгматызацыі, а таксама як грамадства, ды і мы самі, можам ператварыць стэрэатып у інструмент дыскрымінацыі.
Вядоўца — Вікторыя Сідаровіч, грамадская актывістка, псіхалагіня, трэнерка НФА.
Трэнінг «Гераіні і героі» пройдзе ў фармаце інтэрактыўнай сустрэчы, пад час якой прапануюць разам падумаць і паразважаць (ці проста паслухаць — калі для вас так камфортней) аб гераінях і героях як сімвалах сацыялізацыі і культуры, а таксама абмеркаваць працэс укаранення гендарных стэрэатыпаў у нашай гісторыі, культуры і паўсядзённым жыцці.
Трэнер — Валдзіс Фугаш, праваабаронца, адукатар па правах чалавека, роўнасці і інклюзіі.
У суботу, 9 сакавіка, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».
Гэтым разам тэма — выбітныя жанчыны ў гісторыі Беларусі.
Паразмаўляюць пра:
асабістую гісторыю і ўнёсак у нашу спадчыну 12 выбітных беларускіх жанчын — гераіняў праекта;
чаму гэтыя і мноства іншых малавядомых жаночых імёнаў маюць вялікае значэнне для ўсіх беларусак і беларусаў;
як так сталася, што часцяком жанчыны адыходзяць у цень гістарычных працэсаў;
чаму важна не забываць і як мага больш казаць пра іх дасягненні.
Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.
Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.