• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.10.2018 | Гісторыя Літаратура Крылы БНР

Палута Бадунова — першая жанчына-пісьменьніца Беларускай Народнай Рэспублікі

Палута Бадунова

У лістападзе ў Вільні мае выйсьці з друку першая кніга твораў Палуты Бадуновай – паведамляе Свабода. Гэтым будзе вернуты зь нябыту яшчэ адзін яскравы талент першай сакратаркі-міністаркі ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.

«У палату № 3 Нясьвіскае мястовае бальніцы ўвайшлі двое людзей — мужчына гадоў пад сорак пяць і кабета, на выгляд ужо старая, нават трохі згорбленая, мо ад хваробы, мо ад цяжкае працы. Твар кабеты быў зруйнаваны глыбокімі, як барозны ў полі, маршчакамі. Жывыя шэрыя вочы паглядалі вакол сябе з задзіўленьнем і страхам. Вопратка ўвайшоўшых людзей была беларуская вясковая. Адразу хворыя, якія ляжалі ў палаце, зразумелі, што мужык жонку прывёз на апэрацыю. „Рэзаць будуць“, — нехта шапнуў у кутку».

Гэтак пачынаецца аповед Палуты Бадуновай «Сьмерць мачыхі», які падпісаны аўтаркай «Нясьвіж, марэц 1923 г.». У кнізе яшчэ два аповеды — «Сьмяюцца …над сабою» і «Думкі парабка». Сшытак з гэтымі творамі, напісанымі прыгожым настаўніцкім почыркам, знайшоў у бібліятэцы Ўрублеўскіх Акадэміі навук Літоўскай рэспублікі гісторык Уладзіслаў Гарбацкі. «У аддзеле рукапісаў (вядомы фонд 21) спакайнютка і ляжаў», — кажа дасьледчык.

Язэп Драздовіч. Партрэт грамадзкай дзяячкі Палуты Бадуновай. 1923 г.
Язэп Драздовіч. Партрэт грамадзкай дзяячкі Палуты Бадуновай. 1923 г.

Спадар Гарбацкі даўно цікавіцца творчасьцю першай беларускай палітычнай дзяячкі ўрадавага ўзроўню. Частку ейных твораў ён знайшоў у Лёндане ў Беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Цяпер працягвае пошукі ў Вільні ў Гістарычным архіве.

Што, апрача згаданых трох аповедаў, увойдзе ў будучую кнігу?

«Верш, дзёньнікавыя развагі пра каханьне (яны друкаваліся ў двухтомніку „Архівы БНР“), некалькі казак, якія Палута перакладала раней і якія выходзілі ў Вільні ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя. Плюс, калі ўсё ж такі мы зможам расчытаць дрэннай якасьці друк старой газэтчыны, то ў зборнік уключым некалькі палітычных артыкулаў Палуты (якраз гэтым цяпер і займаюся). На жаль, драмы „Цётка“ мы так і не знайшлі, таму ў зборнічку нашым яе няма», — кажа складальнік кнігі. І акцэнтуе ўвагу на даце выхаду:

«Я стараюся тут, каб кніга выйшла да канца лістапада, таму можам сьмела казаць пра гэта. Нам галоўнае, каб кніга выйшла ў 2018-м, бо стагодзьдзе БНР!»

Вершніца. Пагоня. Ілюстрацыйнае фота.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Жаночы подпіс пад Актам незалежнасьці стаіць толькі ў беларусаў»

Менавіта ў лістападзе бальшавіцкая ўлада паставіла і апошнюю кропку ў жыцьцяпісе палітыка і пісьменьніцы. 29 лістапада 1938 году Палута Бадунова была забітая ў Менску. Месца пахаваньня невядомае. Уладзіслаў Гарбацкі не выключае, што гэта можа быць Курапацкае ўрочышча.

Што ж да месца і даты напісаньня трох знойдзеных аповедаў, то, па зьвестках гісторыка Валянціны Лебедзевай, Палута Бадунова прабыла ў 1923-м у Нясьвіжы (па іншых зьвестках — на хутары каля Нясьвіжу) паўгода пад наглядам польскай паліцыі. Там яе пасялілі пасьля арышту ў Вільні, куды яна дабралася, нелегальна перайшоўшы савецка-польскую мяжу пры канцы сьнежня 1922 году. На Нясьвіжчыне ў знанай дзяячкі не было ніякіх магчымасьцяў працягваць палітычную актыўнасьць, і яна зьвярнулася да сваёй даўняй і нязьдзейсьненай мары пра літаратурную творчасьць.

Падкасты Свабоды

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип