У Мінску памерла Ірына Быкава, удава народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм канале журналіст Сяргей Навумчык.

Ірына Міхайлаўна доўгія гады набірала творы Васіля Быкава на друкарскай машынцы, вычытвала ягоныя тэксты.
Пасля смерці мужа Ірына Міхайлаўна прысвяціла сябе захаванню яго літаратурнай спадчыны.
У 2003 годзе, калі пісьменьнік памёр незадоўга пасля вяртання з эміграцыі ў Беларусь, яна ў Доме літаратара забараніла прыбраць з ягонай труны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, тады прадстаўнікі праўладнага саюзу пісьменнікаў дэманстратыўна пакінулі цырымонію. Развітанне з Васілём Быкавым прайшло цалкам пад бел-чырвона-белымі сцягамі, піша «Радыё Свабода».
У канцы снежня 2025 г. Ірына Міхайлаўна трапіла ў шпіталь з пераломам сцягна і інфарктам.
13 студзеня 2026 года ёй споўнілася 99 гадоў, яна перажыла мужа амаль на чвэрць стагоддзя. Васіля Быкава не стала ў чэрвені 2003 года.