Памёр фалькларыст Уладзімір Касько

23 мая памёр вядомы беларускі фалькларыст і журналіст Уладзімір Касько. Яму было 88 гадоў, піша «Наша Ніва».

Uladzimir Kaśko

Ён нарадзіўся 9 мая 1938 года ў Фаніпалі пад Мінскам. Скончыў філфак БДУ, быў кандыдатам філалагічных навук. З 1982 года працаваў на кафедры друку журфака БДУ.

Займаўся метадалогіяй аналітычнай журналістыкі, фалькларыстыкай (вусна-паэтычная творчасць беларусаў).

Уладзімір Касько быў аўтарам звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі па розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.