8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы!
У гэты дзень у 1514-м годзе войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага перамагло ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы. Тая бітва не спыніла вайну, але яна стала знакавай, бо паказала, на што здольнае войска ВКЛ. Слава пра Аршанскую бітву прагрымела тады на ўсю Еўропу.
Многія беларусы і сёння на справе працягваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў, змагаючыся поруч з украінцамі супраць расейскай навалы. Ушануем сёння памяць герояў, якія загінулі ў гэтай вайне!
Віншуем усіх беларусаў з Днём беларускай вайсковай славы і зычым у любых абставінах заставацца мужнымі і стойкімі, захоўваць вернасць сваім ідэалам і веру ў лепшую будучыню!
Мы стварылі паштоўкі адмыслова да Дня беларускай вайсковай славы. Спампоўвайце і дзяліцеся з роднымі і сябрамі!