Пра што пішуць афіцыйныя пісьменнікі ў Беларусі? Саюз Чаргінца

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Як Мікалай Чаргінец захапіў Дом літаратара ў Мінску? Пра што пішуць аўтары з яго саюза і да чаго тут Расія? Што сярод пісьменнікаў робяць Мукавозчык, Гігін і Гладкая? Хто такі «Шубуршун» і што стала з капітанам ГРУ Марозавым? Што значыць «книга во мне» і як правільна загарнуць вусны ў «мускулістую трубачку»? Саюз пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.