Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

Якую эстэтыку прасоўваў Барадулін, да чаго тут паганства і крывічы? Каго называў «каланізатарамі» і чаму перакладаў Зелімхана Яндарбіева? Як сябраваў з Быкавым, падтрымліваў Пазняка, а сам — заставаўся самотнікам? Якія былі апошнія словы паэта і чаму яго апошні верш немагчыма прачытаць? Роспач, самота і Слова Рыгора Барадуліна — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.