Сёлетні Варшаўскі кніжны кірмаш, падчас якога будзе працаваць беларускі стэнд, адбудзецца 15-18 траўня. Гэта галоўная кніжная падзея Польшчы, якая каторы год праходзіць у Палацы культуры і навукі і на плошчы Дэфілад, паведамляе тэлеграм-канал Інстытута беларускай кнігі.
Беларускія выдаўцы і выдавецкія ініцыятывы могуць падаць заяўкі на ўдзел у кірмашы па спасылцы.
Дэдлайн падачы заяўкі: 10.04, 20.00 па польскім часе.
Праграма працы беларускага стэнда і спіс кніг, якія можна будзе набыць на ім, з’явяцца неўзабаве.