• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.11.2018 | Кіно

«Перазімаваць» і «Пляж\Лес\Тамбур». Сапраўдныя пераможцы «Лістапада»

Самая незразумелая рэч, якую толькі змог вынайсці чалавек, – гэта конкурс кіно. Толькі ўявіце сабе: збіраецца ў адным месцы групка вядомых экспертаў з пэўным досведам і абавязковай пячаткай інтэлектуальнасці на тварах, глядзіць стос стужак, разгублена чухае патыліцу – і абірае пераможцу. Як, чаму, якім чынам? Адказу няма, прымайце гатовы вынік.

pyerazimavac

Кадр з фільма «Перазімаваць»

Гэта відавочна жарт – з такой сусветнай «несправядлівасцю» кінематаграфістам даводзіцца сутыкацца ўсё жыццё. Выдаткі прафесіі, што ж зробіш. Іншая рэч, калі невядомыя людзі па вядомых толькі ім крытэрах вызначаюць, якім стужкам можна дазволіць трапіць на вялікі экран, а якім не. І вось гэта ўжо дакладна не жартачкі. Гэта сапраўдная цэнзура. Менавіта такая культурная катастрофа і адбылася на сёлетнім фестывалі “Лістапад”, у яго, бадай, галоўнай секцыі – на конкурсе Нацыянальнага кіно.

Ананімная камісія Мінкульта, якую ўзначальвала (ужо былая) першая намесніца міністра Ірына Дрыга, выбрала з васьмідзесяці сямі стужак дваццаць, якія трэба паказаць на фестывалі. І пакуль незалежная прэса незадаволена бухцела, рэжысёры, якія трапілі ў конкурс, вырашылі адмаўчацца. Як кажуць у гэтых абставінах, “вы самі ўсё разумееце”. Здавалася, злачынства сыдзе чыноўнікам з рук, але раптоўна здарылася неверагоднае – рэжысёрка дакументальнага кіно Ева-Кацярына Махава з сааўтарам Дзянісам Пуцікавым знялі з конкурсу сваю стужку «Перазімаваць».

Бывай, Дрыга. Чаму ратацыя чыноўнікаў не ўплывае на змены ў нашым жыцці

«Мы за свабоду ад цэнзуры Мінкульта і не жадаем удзельнічаць у конкурсе, дзе пагрэбавалі правамі і свабодай творчасці <…> Мы стварылі з Дзянісам фільм без якой-небудзь падтрымкі на ўсіх этапах. Без якой-небудзь аглядкі на што-небудзь. Мастацтва дзеля мастацтва», – напісала ў сваёй сацсетцы аўтарка.

Іх учынак падтрымала іншая каманда кінематаграфістаў – Кірыл Галіцкі і Святлана Казлоўская таксама адмовіліся ад удзелу ў «Лістападзе». «Мы не змагаемся з фестывалем. Мы выкарыстоўваем яго як пляцоўку для выказвання. У кінематаграфістаў не так шмат спосабаў выказаць сваё меркаванне, застаючыся ў прафесійным полі. Мы можам выказвацца сваімі працамі – паказам або непаказам, і ў дадзеным выпадку непаказ – проста больш эфектыўны інструмент», – пракаментаваў сваю пазіцыю Галіцкі. Іх стужку «Пляж\Лес\Тамбур» мінскі глядач таксама не пабачыў.

Што здарылася на самай справе? Быў гэта эмацыянальны байкот, мастацкая дыверсія альбо мастацкі перформанс? Я для сябе знайшоў адказ: гэта быў сапраўдны ўчынак сапраўдных аўтараў. Ніколі дагэтуль прадстаўнікі раз’яднанай айчыннай кінасупольнасці так адкрыта не дэманстравалі прафесійную салідарнасць з тымі, хто пацярпеў ад беспакаранай улады. Такія выпадкі трэба шанаваць і ніколі не забываць. Таму для мяне гэтыя рэжысёры – сапраўдная пераможцы “Лістапада”, якія не пабаяліся паставіць агульныя інтарэсы вышэй за ўласныя.

А вось цяпер, расставіўшы ўсе кропкі над “і”, звернемся непасрэдна да саміх стужак. Пачнём з гульнявой кароткаметражкі «Пляж\Лес\Тамбр», галоўная гераіня якой – маладая дзяўчына – займаецца ёгай за горадам, на беразе возера. Хутка да яе чапляецца малады хлопец на ровары. Раздражнёная яго настырнасцю, дзяўчына збірае рэчы і адпраўляецца на вакзал праз лес. Але новы знаёмы не хоча яе так проста адпускаць.

Адзін з рэжысёраў – Кірыл Галіцкі – два гады таму зняў фільм «Называйце гэта як хочаце», які аказаўся прыстойнай меладрамай пра жанчыну, што перажывае крызіс сярэдняга ўзросту. Знятая вельмі сучаснай кінамовай, як у нас любяць казаць, па-еўрапейску. «Пляж…» працягвае абраны рэжысёрам курс – ён таксама даследуе жаночы свет, але дзейнічае ў іншай плоскасці і не настолькі адназначнымі метадамі. Па сутнасці, перад намі стужка-рэбус, якую можна прыняць за выказванне пра мужчынскі харасмент, а можна – за стакгольмскі сіндром. Ці нават за прыклад праяўлення першага дэвіянтнага кахання. У сюжэце нюансаў шмат, як і прасторы для трактавання і гарачых спрэчак. І гэта выдатна для беларускага гульнявога кіно, якое спрабуе стаць усё больш мнагазначным. І ўсё менш – ідэалагічным і нават нарматыўным.

У дакументальнай стужцы “Перазімаваць” падымаецца зусім іншая праблематыка. Кацярына Махава здымала жыццё сталых вяскоўцаў, якія на ўсю зіму з’язджаюць у сацыяльную ўстанову – Дом сезоннага пражывання, які месціцца ў Вілейскім раёне. Адзінокія бабулі і дзядулі жывуць тут некалькі месяцаў у год, бо здароўе і ўзрост не дазваляюць ім існаваць асобна. Пакуль за акном ляжыць снег і вые сцюжа, старыя бавяць свой час у рэдкіх размовах аб хуткай смерці і неабходнасці пахавання, успамінаюць маладосць і часы Вялікай Айчыннай вайны, глядзяць расійскія ток-шоў і ядуць. І так дзень за днём. Тыдзень за тыднем, месяц за месяцам. Знятая метадам назірання паўтарагадзінная стужка робіцца сапраўдным выпрабаваннем для гледача. Агульныя, амаль статычныя планы памяшканняў інтэрната з яго самотнымі жыхарамі, паўзуць як чарапаха, зліваючыся ў адну непадзельную хвалю часу. І гэты прыём (наўмысна ці не) дабаўляе інтэрактыўнасці кіно: мы на сваёй скуры адчуваем тое, што перажываюць героі стужкі ў рэчаіснасці. “Перазімаваць” – гэта моцная стужка аб непазбежнасці старасці. Калі ты жывы, але да канца засталося не так доўга. Memento mori, раілі старажытныя рымляне. Памятай пра смерць. Здавалася б, якое там, жыць яшчэ і жыць. Але сябе падмануць можна, а вось час – не.

Тарас Тарналіцкі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип